Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

класіфікацыя, , ж.

  1. гл. класіфікаваць.

  2. Сістэма, па якой што-н. раскласіфікавана.

    • К. навук.
    • К. мінералаў.
    • К. раслін.

|| прым. класіфікацыйны, .

класіцызм, , м.

Напрамак у літаратуры і мастацтве 17 — пачатку 19 стагоддзя, заснаваны на перайманні антычных узораў.

  • Каноны класіцызму.

|| прым. класічны, .

  • К. жывапіс.

класічны, .

  1. гл. класіцызм.

  2. Які з’яўляецца класікам (у 1 знач,); створаны класікам, класікамі.

    • Беларускі к. пісьменнік.
    • Руская класічная літаратура.
  3. Антычны, які мае адносіны да старажытнай грэка-рымскай культуры.

    • Класічная трагедыя.
    • Класічныя мовы.
  4. Звязаны з вывучэннем антычных моў і літаратур.

    • Класічная філалогія.
  5. Тыповы, характэрны.

    • К. прыклад.
    • К. профіль.

класны, .

  1. гл. клас.

  2. Які мае адносіны да навучання ў класе.

    • К. кіраўнік.
    • Класнае сачыненне.
  3. Які мае пэўны клас, разрад.

    • К. вагон.
  4. Які па класіфікацыі належыць да вышэйшага класа.

    • К. сталявар.
    • К. спартсмен.

|| наз. класнасць, .

класці, ; незак.

  1. Надаваць ляжачае становішча каму-, чаму-н. або змяшчаць куды-н. у такім становішчы.

    • К. дзіця ў калыску.
    • К. хворага ў шпіталь.
    • К. грошы на кніжку.
    • К. рэчы ў чамадан.
  2. Пра жывёл, насякомых, што размнажаюцца лічынкамі, яйкамі: пакідаць пасля сябе для захавання патомства, адкладаць (спец.).

    • К. лічынкі.
  3. Накладваць, наносіць на паверхню чаго-н.

    • К. фарбу на сцены.
    • К. павязку на рану.
    • К. рэзалюцыю.
  4. Дадаваць унутр чаго-н.

    • К. прыправу ў страву.
    • К. кашу ў талеркі.
  5. Насцілаць, масціць дошкамі.

    • К. падлогу.
  6. Рабіць адбітак на чым-н.

    • К. штамп.
  7. Будаваць з цэглы што-н.

    • К. сцены з цэглы.
  8. перан. Аддаваць, траціць для якой-н. мэты.

    • К. сілы на будаванне хаты.

  • Класці галаву (жыццё) за каго-што — паміраць, аддаваць жыццё за каго-, што-н.; ахвяроўваць сабой.

|| зак. пакласці, , палажыць, і скласці, .

|| наз. кладка, .

класціся, ; незак.

  1. Прымаць ляжачае становішча. К. адпачываць (размяшчацца для сну, адпачынку).

    • К. ў шпіталь (для лячэння).
  2. Пакрываць, засцілаць сабою што-н, распаўсюджваючыся па паверхні.

    • Туман клаўся ў нізіне.
    • Снег кладзецца на палі.
  3. Браць які-н. напрамак (пра самалёт, карабель).

  4. Добра паддавацца кладцы.

    • Цэгла добра кладзецца ў сцяну.
    • Такія прапановы не кладуцца ў гэту пастанову.
    • Фразы лёгка кладуцца на паперу (свабодна выказваюцца).
  5. перан., на каго-што. Станавіцца чыім-н. доўгам, абавязкам, заняткам і пад.

    • Цяпер усе клопаты па гаспадарцы кладуцца на матчыны плечы.

|| зак. пакласціся, .

клаунада, , ж.

  1. Жанр цыркавога мастацтва, заснаваны на буфанадзе і гратэску.

  2. Частка цыркавога спектакля — клоўнская сцэнка.

|| прым. клаунадны, .

клеіцца, ; незак.

  1. Рабіцца ліпкім, клейкім.

    • Ад смалы пальцы клеяцца.
  2. Паддавацца склейванню.

    • Папера добра клеіцца.
  3. перан. (звычайна з адмоўем не).

    • Паспяхова развівацца, атрымлівацца (разм.).
    • З музыкай у яго не клеіцца.

клеіць, ; незак.

Рабіць што-н., змацоўваючы пры дапамозе клею.

  • К. пакеты.

|| зак. склеіць, .

|| наз. клейка, і клеенне, .

|| прым. клеільны, .

клей, , м.

Ліпкае рэчыва для трывалага змацавання (склейвання) чаго-н.

  • Сталярны к.

|| прым. клеявы, .

  • Клеявая фарба (прыгатаваная на клеі).