Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пісаць, ✂; незак.

  1. Перадаваць на чым-н. якія-н. графічныя знакі.

    • П. літары.
    • П. разборліва.
  2. Складаць які-н. тэкст, ствараць літаратурны твор.

    • П. заяву.
    • П. вершы.
  3. што аб кім-чым, пра каго-што і з дадан. сказам. Паведамляць ці выказваць што-н. пісьмова.

    • Газеты пішуць пра падзеі ў горадзе.
    • П. пра дасягненні нацыянальнага мастацтва.
  4. Звяртацца да каго-н. пісьмова.

    • П. у вышэйшыя інстанцыі.
  5. Ствараць творы жывапісу.

    • П. пейзаж.

◊

  • Закон не пісаны для каго або каму (разм.) — пра таго, хто дзейнічае, як яму захочацца.

  • Дурням закон не пісаны.

◊

  • Пішы прапала (разм.) — аб непазбежнасці якой-н. страты, няўдачы і пад.

|| зак. напісаць, ✂.

|| наз. пісанне, ✂.

піск, ✂, м.

Вельмі тонкі крык, высокі гук, які ўтвараецца кім-н.

  • Мышыны п.

піскатня, ✂, ж. (разм.).

Працяглы многагалосы піск.

  • П. пацукоў.

пісклівы, ✂ і пісклявы, ✂.

Вельмі тонкі, з піскам, вісклівы; які ўтварае піск.

  • П. голас.
  • Пісклівае дзіця.

|| наз. пісклівасць, ✂ і пісклявасць, ✂.

піскун, ✂, м. (разм.).

Той, хто часта пішчыць.

|| ж. піскуха, ✂ і піскля, ✂.

пісталет, ✂, м.

Агнястрэльная зброя з кароткім ствалом для стральбы на кароткую адлегласць.

|| прым. пісталетны, ✂.

пістон, ✂, м.

  1. Невялікі каўпачок з выбуховым рэчывам для загарання зарада ў патроне або снарадзе.

  2. Папяровы кружок з невялікай колькасцю выбуховага рэчыва для цацачных пісталетаў, стрэльбаў.

  3. Клапан у музычным духавым інструменце (спец.).

|| прым. пістонны, ✂.

пісуар, ✂, м.

Ракавіна ў прыбіральні для сцёку мачы.

пісулька, ✂, ж. (разм. жарт.).

Маленькае пісьмо, запіска.

пісчы, ✂.

Прызначаны для пісання.

  • Пісчая папера.