Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пігаліца, ✂, ж. (разм.).

Пра маленькага, шчуплага чалавека, пераважна жанчыну.

пігмей, ✂, м.

  1. Чалавек, які належыць да аднаго з нізкарослых плямён Афрыкі або Азіі, а таксама (перан.) увогуле пра чалавека малога росту.

  2. перан. Пра нікчэмнага, абмежаванага чалавека.

пігмент, ✂, м. (спец.).

  1. Рэчыва ў арганізме чалавека, жывёл і раслін, якое надае афарбоўку скуры, валасам, кветкам і лісцю.

  2. Хімічны парашковы фарбавальнік.

|| прым. пігментны, ✂ і пігментавы, ✂.

пігментаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Афарбаваць (-боўваць) тканкі арганізма пігментам.

пігментацыя, ✂, ж. (спец.).

Афарбоўка тканак жывых арганізмаў, абумоўленая наяўнасцю пігменту.

  • П. вока.

піетэт, ✂, м. (кніжн.).

Глыбокая павага, пачцівыя адносіны да каго-, чаго-н.

  • Да яго ўсе адносіліся з піетэтам.

піжама, ✂, ж.

Хатні або спальны касцюм, які складаецца з курткі і штаноў вольнага крою.

  • Лёгкая п.

|| прым. піжамны, ✂.

піжон, ✂, м. (разм.).

Пусты франтаваты малады чалавек.

|| ж. піжонка, ✂.

|| прым. піжонскі, ✂.

піжоністы, ✂ (разм. неадабр.).

Падобны да піжона, які паводзіць сябе, як піжон.

  • П. малады чалавек.

піжонства, ✂, н. (разм. пагард.).

Паводзіны піжона.