Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

першапрычына, ✂, ж. (кніжн.).

Асноўная, зыходная прычына чаго-н.

першарадны, ✂.

Асноўны, найважнейшы.

  • Першарадныя задачы навукі.

|| наз. першараднасць, ✂.

першаразраднік, ✂, м.

Спартсмен першага разраду.

|| ж. першаразрадніца, ✂.

першаразрадны, ✂.

Які належыць да першага разраду, лепшы, першакласны.

  • Першаразраднае атэлье.

першародны, ✂.

  1. Які нарадзіўся першым, самы першы (уст.).

    • П. сын.
  2. перан. Які захоўвае свой натуральны стан, некрануты, першапачатковы (кніжн.).

    • Першародная прыгажосць.

першасны, ✂ (кніжн.).

Які з’яўляецца першай, зыходнай ступенню чаго-н., першапачатковы.

  • Першасная абмотка трансфарматара.
  • Першаснае значэнне слова.

|| наз. першаснасць, ✂.

першасортны, ✂.

Тое, што і першагатунковы.

|| наз. першасортнасць, ✂.

першаступенны, ✂.

Найважнейшы, першарадны.

  • Факт першаступеннага значэння.

|| наз. першаступеннасць, ✂.

першацвет, ✂, м.

Тое, што і прымула.

|| прым. першацветны, ✂.

  • Сямейства першацветных (наз.).

першацёлка, ✂, ж.

Карова, якая целіцца або ацялілася першы раз.