Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

першагодак, ✂, м. (разм.).

  1. Салдат ці матрос першага года службы.

  2. Маладая жывёліна на першым годзе жыцця.

першадрук, ✂, м.

Першая або адна з першых друкаваных кніг.

першадрукаваны, ✂.

  1. Які адносіцца да першых, пачатковых гадоў кніга друкавання.

    • Першадрукаваныя кнігі.
  2. Які з’яўляецца першым друкаваным выданнем.

    • П. тэкст рамана.

першадрукар, ✂, м.

Чалавек, які паклаў пачатак кнігадрукаванню.

  • Беларускі п. Францыск Скарына.

першакласнік, ✂, м.

Вучань першага класа.

|| ж. першакласніца, ✂.

першакласны, ✂.

Лепшы па якасцях, кваліфікацыі; узорны.

  • П. спецыяліст.
  • Першакласная тэхніка.

|| наз. першакласнасць, ✂.

першакрыніца, ✂, ж.

Першая асноўная крыніца якіх-н. звестак.

  • Летапісы — дакументальныя першакрыніцы гісторыі.

першакурснік, ✂, м.

Студэнт, навучэнец першага курса.

|| ж. першакурсніца, ✂.

Першамай, ✂, м.

Першае мая — дзень працы.

|| прым. першамайскі, ✂.

  • П. парад.

першапачатковы, ✂.

  1. Самы першы, які папярэднічае ўсяму астатняму.

    • П. план падарожжа.
  2. Які з’яўляецца пачаткам, першай ступенню чаго-н.

    • П. перыяд хваробы.
    • Першапачатковае накапленне капіталу.

|| наз. першапачатковасць, ✂.