Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перспектыўны, .

  1. гл. перспектыва.

  2. Які прадугледжвае будучае развіццё.

    • Перспектыўнае планаванне.
  3. Такі, які мае добрыя перспектывы (у 3 знач.), можа паспяхова развівацца ў будучым.

    • Перспектыўная прафесія.
    • П. работнік (растучы; разм.).

|| наз. перспектыўнасць, .

персцень, , м.

Пярсцёнак звычайна з каштоўным каменем.

|| прым. персценевы, .

персы, , м.

Ранейшая назва іранцаў; цяпер — назва нацыі фарсаў, якая складае каля паловы насельніцтва Ірана.

|| ж. персіянка, .

|| прым. персідскі, .

  • Персідская мова.

перфакарта, , ж. (спец.).

Перфарацыйная карта: картка стандартнай формы з прабітымі на ёй у пэўным парадку адтулінамі, якія нясуць закадзіраваную інфармацыю.

перфаратар, , м. (спец.).

  1. Апарат для запісу інфармацыі на перфастужках і перфакартах.

    • Электрамагнітны п.
  2. Машына для бурэння горных парод.

|| прым. перфаратарны, і перфарацыйны, .

перфарацыя, , ж. (спец.).

Прабіванне адтулін перфаратарам, а таксама самі гэтыя адтуліны.

|| прым. перфарацыйны, .

  • Перфарацыйная карта.

перфастужка, , ж.

Скарачэнне: перфарацыйная стужка — вузкая стужка з прабітымі на ёй у вызначаным парадку адтулінамі, якія нясуць закадзіраваную інфармацыю.

перхаць1, , ж., зб.

Дробныя лусачкі рагавых клетак скуры, якія ўтвараюцца на галаве каля каранёў валасоў.

  • Увесь каўнер у перхаці.

перхаць2, ; незак.

Сутаргава пакашліваць ад перасыхання, раздражнення ў горле.

перці, ; незак. (разм.).

  1. Ісці, рухацца.

    • Прэ пасярэдзіне дарогі.
  2. Ісці, рухацца куды-н., не лічачыся з перашкодамі, з забаронай.

    • Куды прэш напралом!
  3. Гнаць, выганяць.

    • П. чужога сабаку з двара.
  4. Валачы (што-н. цяжкае, грувасткае).

    • П. мяшок бульбы.
  5. З сілай выходзіць вон, праяўляцца.

    • Карані пруць з зямлі.
    • Злосць з яго так і прэ.
  6. Прагна есці.

    • Прэ як не ў сябе.