Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перацягнуцца, ✂; зак.

Туга сцягнуць сябе чым-н.

  • П. поясам.

|| незак. перацягвацца, ✂.

перацягнуць, ✂; зак.

  1. Цягнучы, перамясціць.

    • П. канапу ў другі пакой.
  2. перан. Пераманіць, прымусіць перайсці ці пераехаць куды-н. (разм.).

    • П. на свой бок.
    • П. сябра да сябе на працу.
  3. Нацягнуць нанава.

    • П. шыны на колах.
  4. Туга сцягнуць.

    • П. талію поясам.
  5. Аказацца па вазе цяжэйшым за што-н.

    • Адна шаля перацягнула другую.
  6. Пра спаборніцтва, у якім праціўнікі цягнуць што-н. у розныя бакі: аказацца мацнейшым за каго-н.

    • Хто каго перацягне?
  7. Перарабіць, перашыць (скураны абутак; спец.).

    • П. боты.

|| незак. перацягваць, ✂.

|| наз. перацягванне, ✂ і перацяжка, ✂.

перацярпець, ✂; зак.

  1. Перанесці; выцерпець многае; церпячы, пераадолець што-н.

    • П. усе нягоды.
    • П. спакусу.
  2. чаго і без дапаўнення. Зазнаць шмат пакут, гора і пад.

    • Колькі ён перацярпеў за свой век!

перачакаць, ✂; зак.

Прабыць дзе-н., у якіх-н. умовах і пад., чакаючы заканчэння чаго-н. або пакуль хто-н. закончыць што-н.

  • П. дождж.
  • Усіх не перачакаеш.
  • П. паўгадзіны.

перачапаць, ✂; зак. (разм.).

Дакрануцца па чарзе да многага, многіх.

  • П. усё на стале.

перачарціць, ✂; зак.

  1. Начарціць нанава.

    • П. план будынка.
  2. Зняць копію з якога-н. чарцяжа.

    • П. план на кальку.

|| незак. перачэрчваць, ✂.

|| наз. перачэрчванне, ✂.

перачасаць​1, ✂; зак.

  1. Расчасаць для прыгатавання пражы ўсё, многае.

    • П. увесь лён.
  2. Расчасаць пачэсанае яшчэ раз.

    • П. кудзелю.
  3. Прычасаць нанава.

    • П. валасы.

|| незак. перачэсваць, ✂.

перачасаць​2, ✂; зак.

  1. Абчасаць, пачасаць усё, многае.

    • П. усё бярвенне.
  2. Абчасаць нанава.

    • П. бервяно.

|| незак. перачэсваць, ✂.

перачніца, ✂, ж.

Пасудзіна для молатага перцу.

перачуць, ✂; зак.

  1. Даведацца з чужых размоў, пачуць пра многае.

    • Многае перачула ад людзей.
  2. Адчуць, зведаць усё, многае.

    • Давялося многае перажыць, п.