Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перахацецца, ; безас.; зак. (разм.).

Тое, што і расхацецца.

  • Перахацелася есці.

перахацець, ; зак. (разм.).

Тое, што і расхацець.

  • П. купацца.

перахваліць, ; зак.

Пахваліць больш, чым трэба, расхваліць.

  • П. поспехі вучня.

перахвалявацца, ; зак.

Перажыць вельмі моцнае хваляванне.

  • Перахвалявалася з-за хваробы сына.

перахваляваць, ; зак.

Выклікаць моцнае хваляванне ў кім-н. ці ўсхваляваць многіх.

  • П. усю сям’ю.

перахварэць, ; зак.

  1. Перанесці многа хвароб.

    • У дзяцінстве перахварэў усімі хваробамі.
  2. Перанесці якую-н. хваробу.

    • Дзеці перахварэлі на адзёр.
  3. перан. Перажыўшы што-н. цяжкае, супакоіцца.

    • П. за сына.

перахватчык, , м.

Той, хто перахватвае, ідзе каму-н. наперарэз.

  • Самалёт-п.

перахваціць, ; зак.

Тое, што і перахапіць.

|| наз. перахват, .

перахітрыць, і перахітраваць, ; зак.

Перамагчы хітрасцю, абхітрыць.

  • П. ворага.

перахлябіна, , ж. (разм.).

  1. Неглыбокая ўпадзіна, паглыбленне паміж двума ўзвышшамі.

  2. Выгін у спіне каня; седлавіна.