Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ператравіцца, ✂; зак.

Засвоіцца ў працэсе стрававання.

  • Ежа ператравілася.

|| незак. ператраўляцца, ✂ і ператраўлівацца, ✂.

ператравіць, ✂; зак.

Засвоіць у працэсе стрававання.

  • П. ежу.

|| незак. ператраўляць, ✂ і ператраўліваць, ✂.

ператрываць, ✂; зак.

Перажыць, перацярпець многае.

  • П. разруху.

ператрывожыцца, ✂; зак.

Моцна ўстрывожыцца.

  • У вайну ўсе ў вёсцы ператрывожыліся.

ператрывожыць, ✂; зак.

Моцна ўстрывожыць.

  • Вы мяне ператрывожылі сваім паведамленнем.

ператрымаць, ✂; зак.

  1. Пратрымаць надта доўга.

    • П. хлеб у печы.
    • П. негатывы ў праявіцелі.
  2. Патрымаць неаднаразова ў сваіх руках што-н. або ўсё, многае.

    • Многа кніг ператрымаў у сваіх руках.

|| незак. ператрымліваць, ✂.

|| наз. ператрымка, ✂.

  • П. пры фатаграфаванні.

ператрэсці, ✂; зак.

  1. Трасучы, ачысціць ад чаго-н.; перабраць, пераглядзець, шукаючы чаго-н.

    • П. палавікі.
    • П. ўсе рэчы.
    • П. ў памяці мінулае (перан.).
  2. каго-што. Зрабіць вобыск.

    • Паліцыя ператрэсла ўсіх жыхароў вёскі (усю вёску).

|| незак. ператрасаць, ✂ і ператрэсваць, ✂.

пературбацыя, ✂, ж. (кніжн.).

Нечаканая перамена ў ходзе чаго-н., якая выклікае беспарадак, замяшанне.

пераўвасобіцца, ✂; зак.

Прыняць які-н. новы выгляд, вобраз, ператварыцца ў каго-, што-н.

|| незак. пераўвасабляцца, ✂.

|| наз. пераўвасабленне, ✂.

  • Здольнасць артыста да пераўвасаблення.

пераўвасобіць, ✂; зак.

Увасобіць у новай форме, па-новаму.

|| незак. пераўвасабляць, ✂.

|| наз. пераўвасабленне, ✂.