Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трыпутнік, , м.

Травяністая расліна сямейства трыпутнікавых з шырокім лісцем і дробнымі кветкамі ў коласападобным суквецці, якая расце абапал дарог, на лугах.

трыпціх, , м. (спец.).

  1. Твор выяўленчага мастацтва, які складаецца з трох частак, аб’яднаных адным сюжэтам і ідэяй.

  2. Царкоўны абраз, які мае тры створкі.

трыснёг, , м.

Вадзяная ці балотная шматгадовая расліна сямейства злакаў з каленчатым цвёрдым сцяблом і раскідзістай мяцёлкай.

  • Цукровы трыснёг — трапічная ці субтрапічная расліна сямейства злакаў, з соку якой здабываецца цукар.

|| прым. трысняговы, .

трыста, ліч.

Лік і лічба 300, а таксама колькасць, якая абазначаецца гэтай лічбай.

|| парадкавы ліч. трохсоты, .

трысцен, і трысцень, , м.

Прыбудова да хаты і пад. з трох сцен.

трысцё, , н., зб.

Трыснёг.

  • Рэчка зарасла трысцём.

трысціна, , ж.

Сцябло трыснягу.

трысцянка, , ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў, якая расце на балотах і берагах вадаёмаў і нагадвае трыснёг.

трытон, , м.

  1. У антычнай міфалогіі: марское бажаство ў выглядзе напалову чалавека напалову рыбы, якое ўздымае або спыняе хвалі.

  2. Хвастатае земнаводнае сямейства саламандраў, падобнае на яшчарку.

трыумвірат, , м.

  1. Саюз трох дзяржаўных дзеячаў для ажыццяўлення вярхоўнай улады.

    • Ваенны т.
  2. перан. Пагадненне трох асоб для сумеснай дзейнасці, звычайна палітычнай.