Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заезджы, .

Які заехаў куды-н. мімаходам, ненадоўга.

  • Заезджыя акцёры.

заездзіць1, ; зак.

  1. Знясіліць яздой, работай без адпачынку.

    • З. каня.
  2. перан. Змучыць непасільнай работай (разм.).

заездзіць2, ; зак.

Пачаць ездзіць.

  • Трамваі заездзілі.

заезны, .

  1. гл. заезд.

  2. Заезны двор (дом) (уст.) — карчма з месцамі для начлегу і дваром для коней.

заекатаць, ; зак. (разм.).

Пачаць екатаць.

  • З. ад болю.

заесці, ; зак.

  1. Тое, што і загрызці.

    • Воўк заеў каня.
    • Нуда заела (перан. замучыла).
    • Заелі вы мяне (перан. замучылі) сваімі прыдзіркамі ды папрокамі.
  2. што чым. З’есці што-н., каб заглушыць непрыемны смак.

    • З. лякарства цукеркай.
  3. што. Зашчаміць, перашкодзіўшы руху (разм.).

    • У кулямёце нешта заела.

|| незак. заядаць, .

заесціся, ; зак. (разм.).

Счапіцца ў злоснай сварцы або быць у непрымірымых адносінах з кім-н.

  • З. з суседам.
  • Ён так заеўся, што ні ў чым не хоча саступаць.

|| незак. заядацца, .

заехаць, ; зак.

  1. Прыехаць куды-н. ненадоўга, па дарозе.

    • З. да знаёмых.
  2. па каго-што, а таксама з інф. Прыехаць з якой-н. мэтай.

    • З. па дзяцей.
    • З. развітацца.
  3. Пад’ехаць не прама, аб’язджаючы.

    • З. з левага боку.
    • З. наперад.
  4. Едучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба.

    • З. на край свету.
    • З. у гразь.
  5. каму ў што, па чым і без дапаўнення. Ударыць каго-н. (разм. груб.).

    • З. у вуха.

|| незак. заязджаць, .

|| наз. заезд, .

заечына, , ж.

Мяса зайца як ежа.

зажадацца, ; безас.; зак.

Узнікнуць, з’явіцца ў каго-н. (пра жаданне), захацецца.

  • Зажадалася кабыле воцату (разм. асудж.) — захацелася невядома чаго.