Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перасцеражэнне, ✂, н.

Тое, што і перасцярога.

перасціхнуць, ✂; зак.

  1. Змоўкнуць, уціхнуць часова (пра гукі).

  2. Паступова аціхаючы, перастаць, сціхнуць.

    • Вецер перасціх.

|| незак. перасціхаць, ✂.

перасцярога, ✂, ж.

Тое, што перасцерагае ад чаго-н.

  • Меры перасцярогі.

перасыльны, ✂.

Прызначаны для перасылкі, адпраўкі каго-н. з аднаго месца ў другое.

  • П. пункт.

перасыпаць, ✂; зак.

  1. Насыпаць у другое месца.

    • П. збожжа ў мяшкі.
  2. і чаго. Пасыпаць звыш меры.

    • П. цукру ў чай.
  3. чым. Насыпаць што-н. паміж чым-н.

    • П. адзенне нафталінам.
  4. Разабраўшы, сабраць нанава, замяніўшы пашкоджаныя часткі.

    • П. хлеў.
  5. перан., чым. Перапоўніць (мову) якімі-н. заўвагамі, спецыфічнымі зваротамі, словамі і пад.

    • П. апавяданне дыялектызмамі.

|| незак. перасыпаць, ✂.

|| наз. перасыпанне, ✂ і перасыпка, ✂.

перасягнуць, ✂; зак.

Выйсці за якія-н. межы; аказацца большым за што-н. вызначанае.

  • Слава аб гераічным учынку перасягнула межы краіны.
  • Ураджай бульбы перасягнуў 200 цэнтнераў з гектара.

|| незак. перасягаць, ✂.

перасядзець, ✂; зак.

  1. Прасядзець даўжэй за каго-н.

    • Перасядзеў усіх у бібліятэцы.
  2. Прабыць дзе-н. некаторы час, чакаючы канца чаго-н.

    • П. дождж пад павеццю.

|| незак. пераседжваць, ✂.

перасяленец, ✂, м.

Чалавек, які перасяліўся ці перасяляецца на новае месца.

|| ж. перасяленка, ✂.

перасяленчы, ✂ (афіц.).

Які мае адносіны да перасялення людзей на новыя месцы.

  • П. камітэт.

перасяліць, ✂; зак.

Пасяліць у другім месцы.

  • П. людзей у новы дом.

|| незак. перасяляць, ✂.

|| звар. перасяліцца, ✂.

|| незак. перасяляцца, ✂.

|| наз. перасяленне, ✂.