Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перастуквацца, ✂; незак.

Абменьвацца ўмоўнымі стукамі цераз сцяну для паведамлення чаго-н. адзін другому.

|| наз. перастук, ✂ і перастукванне, ✂.

пераступаць, ✂; незак.

  1. гл. пераступіць​1.

  2. Папераменна, мяняючы апору, паднімаць то адну, то другую нагу.

    • П. з нагі на нагу.

пераступіць​1, ✂; зак.

  1. каго-што і цераз каго-што. Ступіўшы, перайсці што-н.

    • П. парог або цераз парог.
  2. перан. Парушыць, перасякнуць мяжу чаго-н.

    • П. мяжу прыстойнасці.
    • П. закон.

|| незак. пераступаць, ✂.

пераступіць​2, ✂; зак.

  1. Добраахвотна адмовіцца ад чаго-н. на карысць другога; ахвяраваць што-н., чым-н.

    • П. чаргу.
    • Я лепш сваё пераступлю.
  2. каму-чаму ў чым. Зрабіць уступку, саступіць.

    • Старому чалавеку трэба п.

|| незак. пераступаць, ✂.

перасуд, ✂, м. (разм.).

Паўторны судовы разбор.

  • Адправіць справу на п.

перасунуцца, ✂; зак.

Пасунуўшыся, перамясціцца.

  • П. на другі канец лаўкі.

|| незак. перасоўвацца, ✂.

перасунуць, ✂; зак.

Пасунуўшы, перамясціць.

  • П. канапу.

|| незак. перасоўваць, ✂.

|| наз. перасоўванне, ✂ і перасоўка, ✂.

перасушыць, ✂; зак.

  1. Зрабіць вельмі сухім.

    • П. тытунь.
  2. Высушыць усё, многае.

    • П. усю бялізну.

|| незак. перасушваць, ✂.

перасцерагальны, ✂.

Які перасцерагае, папярэджвае аб небяспецы.

  • П. надпіс.

перасцерагчы, ✂; зак.

Даць параду асцерагацца чаго-н., папярэдзіць.

  • П. аб небяспецы.

|| незак. перасцерагаць, ✂.