Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перасартаваць, ✂; зак.

  1. Рассартаваць нанава, іначай.

    • П. яблыкі.
  2. Рассартаваць усё, многае.

    • П. усё насенне.

|| незак. перасартоўваць, ✂.

|| наз. перасартоўванне, ✂.

перасварыцца, ✂; зак.

Пасварыцца паміж сабою або з усімі, многімі.

  • Суседзі перасварыліся.

перасварыць, ✂; зак.

Пасварыць многіх, каго-н. з кім-н.

  • П. даўніх сяброў.

пераседзець, ✂; зак.

  1. Прасядзець дзе-н. больш, чым трэба.

    • Пераседзеў на тыдзень даўжэй у камандзіроўцы.
  2. Сапсавацца ад доўгага сядзення (пра хлеб у печы).

    • Хлеб пераседзеў і адпёкся.

|| незак. пераседжваць, ✂.

перасесці, ✂; зак.

  1. Устаўшы з аднаго месца, сесці на другое.

    • П. на канапу.
  2. Зрабіць перасадку (у 2 знач.).

    • П. на цеплаход.
  3. Засесці (у горле і пад.).

    • Бульба перасела ў горле.

|| незак. перасаджвацца, ✂ і перасядаць, ✂.

перасечаны, ✂.

Няроўны, з узгоркамі і ярамі.

  • Перасечаная мясцовасць.

|| наз. перасечанасць, ✂.

перасіліцца, ✂; зак.

Празмерна напружваючы сілы, надарваць сябе.

  • Перасіліўся, падымаючы мех.

|| незак. перасільвацца, ✂.

перасіліць, ✂; зак.

  1. Перамагчы, пераадолець.

    • П. праціўніка і паваліць.
    • Плыўцы перасілілі цячэнне.
  2. перан. Пераадолець якое-н. пачуццё, адчуванне, жаданне і пад.

    • П. страх.
    • П. сябе.
  3. Змучыць, надарваць, прымушаючы празмерна напружвацца.

    • П. каня.

|| незак. перасільваць, ✂.

пераскварыць, ✂; зак.

  1. Доўга скварачы, зрабіць жорсткім, сухім, не такім, як трэба.

    • П. сала.
  2. Саскварыць усё, многае.

    • П. усё сала.

|| незак. пераскварваць, ✂.

пераскочыць, ✂; зак.

  1. што і цераз што. Зрабіўшы скачок, апынуцца на іншым баку ад чаго-н.

    • П. канаву.
    • П. цераз плот.
  2. Перамясціцца скачком (скачкамі) на другое месца.

    • П. ад акна да дзвярэй.
  3. перан., на што. Перайсці ад аднаго прадмета гутаркі да другога, не захоўваючы паслядоўнасці (разм.).

    • П. на іншую тэму.

|| незак. пераскакваць, ✂ і пераскокваць, ✂.

|| аднакр. пераскокнуць, ✂.