Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трынаццаць, ліч.

Лічба, лік і колькасць 13.

|| парадкавы ліч. трынаццаты, ✂.

трынога, ✂, ж. (разм.).

  1. Тое, што і трыножак.

  2. Пута, якім трыножаць каня — звязваюць пярэднія ногі з адной задняй.

трыножак, ✂, м.

Падстаўка на трох ножках, а таксама прыстасаванне рознага прызначэння, зробленае з трох палак, жэрдак і пад.

трыножка, ✂, ж.

Падстаўка ў выглядзе жалезнага абруча на трох ножках, на якой гатуюць ежу на адкрытым агні, а таксама козлы, да якіх падвешваецца кацёл над кастром.

трыножнік, ✂, м.

  1. Тое, што і трыножак.

  2. Столік на трох ножках, на якім запальваўся свяшчэнны агонь або прыносілася ахвяра бажаству ў старажытных народаў.

трыножыць, ✂; незак.

Звязваць ногі каня трыногай.

|| зак. стрыножыць, ✂.

трын-трава у знач. вык. (разм.).

Усё адно, усё роўна, хоць бы што.

  • Яму ўсё гэта трын-трава.

трыо, нескл., н.

  1. Музычны твор для трох выканаўцаў (музыкантаў, спевакоў, танцораў) з самастойнымі партыямі для кожнага.

  2. Ансамбль з трох выканаўцаў такога твора.

    • Т. баяністаў.

трыпер, ✂, м.

Тое, што і ганарэя.

|| прым. трыперны, ✂.

трыплан, ✂, м.

Самалёт, які мае тры нясучыя паверхні, размешчаныя адна над другой.