Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павыстаўляць, ; зак.

  1. Выставіць што-н. устаўленае ў многіх месцах, усюды.

    • П. падвойныя рамы з вокнаў.
  2. Падаўшы ўперад, высунуць, паставіць для агляду, карыстання і пад. ўсё, многае.

    • П. рукі.
    • П. экспанаты.
  3. Выгнаць адкуль-н. усіх, многіх.

    • П. свавольнікаў за дзверы.

павыстрыгаць, ; зак.

Выстрыгчы што-н. у многіх месцах, усюды.

  • П. валасы.

павыстуджваць, ; зак.

Выстудзіць усё, многае.

  • П. пакоі.

павысушваць, ; зак.

Высушыць усё, многае.

  • П. бялізну.

павысылаць, ; зак.

Выслаць адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. пасылкі.
  • П. дазоры наперад.

павысыпацца, ; зак.

  1. Высыпацца адкуль-н. — пра ўсё, многае.

    • Павысыпалася зерне з каласоў.
  2. адз. л. не ўжыв.; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак. Выспацца — пра ўсіх, многіх.

    • Дзеці ўжо павысыпаліся, гамоняць.

павысыпаць, ; зак.

  1. Высыпаць усё, многае.

    • П. двары пяском.
    • П. пясок з чаравікаў.
  2. (адз. л. не ўжыв.). Выйсці, выбегчы ў мностве (разм.).

    • З вагонаў павысыпалі пасажыры.

павысыхаць, ; зак.

Высахнуць — пра ўсё, многае.

  • Сажалкі павысыхалі.

павысякаць, ; зак.

Высечы ўсё або вялікую колькасць чаго-н.

  • П. лясы.
  • П. надпісы на скалах.

павысяляць, ; зак.

Выселіць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. злачынцаў са сталіцы.