Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пераплётчык, ✂, м.

Спецыяліст, які займаецца пераплётам кніг.

|| ж. пераплётчыца, ✂.

|| прым. пераплётчыцкі, ✂.

пераплысці, ✂ і пераплыць, ✂; зак.

Пераадолець водную прастору ўплаў або плывучы на чым-н.

  • П. раку або цераз раку.

|| незак. пераплываць, ✂.

пераплюнуць, ✂; зак.

  1. Плюнуць цераз што-н.

  2. перан. Перасягнуць каго-н. у якіх-н. адносінах (разм.).

    • У гэтай справе Язэп кожнага пераплюне.

перапляценне, ✂, н.

  1. Тое, што пераплецена, сплецена між сабой.

    • П. правадоў.
    • П. лёсаў (перан.).
  2. Спосаб спляцення нітак асновы і ўтку ў тканінах.

    • Палатнянае п.

перапой, ✂, м.

Стан пасля моцнага ап’янення (разм.).

  • Баліць галава ад перапою.

перапона, ✂, ж.

Тое, што стрымлівае доступ куды-н.

  • П. для затрымання вады.

перапонка, ✂, ж.

Тонкая пругкая плёнка, якая з’яўляецца перагародкай, абалонкай у жывым арганізме.

  • Барабанная п.
  • Плавальная п.

|| прым. перапоначны, ✂.

перапончаты, ✂.

З перапонкамі.

  • Перапончатыя лапы ў гусей.

перапоўніцца, ✂; зак.

Напоўніцца звыш меры.

  • Рака перапоўнілася вадой.
  • Сэрца перапоўнілася радасцю (перан.).

|| незак. перапаўняцца, ✂.

|| наз. перапаўненне, ✂.

перапоўніць, ✂; зак.

Напоўніць звыш меры.

  • П. засекі збожжам.
  • П. чашу цярпення. (перан.).

|| незак. перапаўняць, ✂.

|| наз. перапаўненне, ✂.