Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пераноссе, ✂.

Верхняя частка носа ніжэй ілба паміж вачамі.

пераносчык, ✂, м.

Той, хто пераносіць, перадае, распаўсюджвае што-н.

  • Камар — п. малярыі.
  • П. чутак.

|| ж. пераносчыца, ✂.

перанумараваць, ✂; зак.

  1. Панумараваць усё, многае.

    • П. усе старонкі рукапісу.
  2. Пранумараваць нанава.

    • П. апошнія старонкі.

|| незак. перанумароўваць, ✂.

перанятлівы, ✂.

Здольны пераймаць, хутка засвойваць.

  • Перанятлівае дзіця.

|| наз. перанятлівасць, ✂.

пераняць, ✂; зак.

  1. Запазычыць, унаследаваць, зрабіць прывычным для сябе.

    • П. вопыт.
    • П. дурныя звычкі.
  2. Перахапіць, перагарадзіць шлях каму-, чаму-н.

    • П. статак.

|| незак. пераймаць, ✂.

|| наз. перайманне, ✂.

перапавіць, ✂; зак.

Спавіць нанава, інакш.

|| незак. перапавіваць, ✂.

перапад, ✂, м. (спец.).

  1. Ступеньчатае збудаванне для рэгулявання руху вады ў вадасцёку з нахіленым дном.

  2. Розніца паміж верхнім і ніжнім узроўнем (вады, тэмпературы, ціску і пад.).

    • П. ціску.

перападаць, ✂; зак. (разм.).

Упасці адзін за другім — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

перападлічыць, ✂; зак.

Зрабіць падлік нанава.

|| незак. перападлічваць, ✂.

|| наз. перападлік, ✂.

  • П. тавараў.

|| прым. перападліковы, ✂.

перападрыхтоўка, ✂, ж.

Падрыхтоўка з мэтай удасканалення ў чым-н.

  • Курсы перападрыхтоўкі.