Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перамяшаць, ; зак.

Мяшаючы, злучыць разам рознае або памяняць месцамі часткі чаго-н. аднароднага.

  • П. пясок з цэментам.
  • П. паперы ў справе.

|| незак. перамешваць, .

перанапружыць, ; зак.

Вельмі моцна, празмерна напружыць.

  • П. сілы.

|| незак. перанапружваць, .

|| наз. перанапружванне, .

перанаселены, .

Населены густа, звыш меры.

  • П. раён.

|| наз. перанаселенасць, .

перанасіць, ; зак.

  1. каго-што і чаго. Перанесці, аднесці куды-н. за некалькі прыёмаў.

    • П. усе снапы пад павець.
    • Колькі ён грыбоў за лета і восень перанасіў.
  2. Знасіць вялікую колькасць чаго-н. (адзення, абутку).

  3. Пра цяжарных: пранасіць дзіця больш за належны тэрмін.

|| незак. пераношваць, .

перанасяленне, , н.

Лішак насельніцтва.

перанесці, ; зак.

  1. Несучы, перамясціць цераз якую-н. прастору.

    • П. хлапчука цераз ручай.
  2. Памясціць у другое месца.

    • П. кветкі з пакоя ў сад.
  3. Аддзяліць частку слова для пераносу ў наступны радок.

    • П. апошні склад слова.
  4. Адкласці на другі час.

    • П. пасяджэнне на вечар.
  5. Зведаць, перажыць, перацярпець.

    • П. запаленне лёгкіх.

|| незак. пераносіць, .

  • Не пераносіць каго-чаго (разм.) — адчуваць непрыязнасць да каго-, чаго-н.

    • Я не пераношу гэтага чалавека.

|| наз. перанясенне, і пераноска, .

перанесціся, ; зак.

Хутка перамясціцца.

  • За гадзіну перанёсся на самалёце з Мінска ў Санкт-Пецярбург.
  • П. ў думках у мінулае (перан.).

|| незак. пераносіцца, .

пераніцоўваць, ; незак.

Тое, што і ніцаваць.

|| наз. пераніцоўванне, і пераніцоўка, .

перанос, , м.

  1. гл. перанесці.

  2. Знак у выглядзе рыскі (-) на месцы падзелу слова, частка якога пераносіцца на наступны радок.

    • Правілы пераносу слоў.

пераносны, .

  1. Прыстасаваны для пераносу.

    • Пераносная радыёстанцыя.
  2. Пра сэнс, значэнне слова, выразу: не літаральны, не прамы, метафарычны.

|| наз. пераноснасць, .