Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пераможца, ✂, м.

Той, хто перамог, дабіўся перамогі.

  • Народ-п.
  • П. шахматнага турніру.

перамудраваць, ✂; зак. (разм.).

Занадта намудрыць.

перамыць, ✂; зак.

  1. Вымыць нанава.

    • П. сподак.
  2. Вымыць усё, многае, усіх, многіх.

    • П. увесь посуд.

|| незак. перамываць, ✂.

перамычка, ✂, ж.

  1. Злучальнае прыстасаванне паміж чым-н.

    • Каменная п.
  2. Воданепранікальная загародка на земляных і будаўнічых работах, якая не дапускае прытоку вады куды-н.

    • Насыпная п.
  3. Вузкая палоска, якая злучае што-н.

    • П. паміж канавамі.

перамяніцца, ✂; зак.

Стаць іншым, змяніцца.

  • Характар перамяніўся.
  • Надвор’е перамянілася.

перамяніць, ✂; зак.

  1. Замяніць адно другім, змяніць.

    • П. бялізну.
    • П. тэму размовы.
  2. Надаць іншую форму, перайначыць.

    • П. адносіны.

|| незак. пераменьваць, ✂ і перамяняць, ✂.

|| наз. перамена, ✂.

перамясіць, ✂; зак.

Расціраючы, размінаючы, ператварыць у аднародную масу.

  • П. гліну.

|| незак. перамешваць, ✂.

перамясціцца, ✂; зак.

Перасунуўшыся, заняць другое месца, размясціцца ў іншым месцы.

  • Полк перамясціўся ў другі горад.

|| незак. перамяшчацца, ✂.

|| наз. перамяшчэнне, ✂.

перамясціць, ✂; зак.

Паставіць, перавесці ў другое месца.

  • П. шафу.
  • П. брыгаду на другую будоўлю.

|| незак. перамяшчаць, ✂.

|| наз. перамяшчэнне, ✂.

перамяшацца, ✂; зак.

Змяшацца або перамясіцца (унутры чаго-н., пра асобныя прадметы), пераблытацца.

  • Мука перамяшалася з крупамі.
  • У галаве ўсё перамяшалася.

|| незак. перамешвацца, ✂.