Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перамерзнуць, ✂; зак.

  1. Моцна змерзнуць, азябнуць.

    • П. у дарозе.
  2. Загінуць ад марозу (пра многіх, многае).

    • Усе кветкі перамерзлі.

перамеціць, ✂; зак.

  1. Памеціць усё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. бялізну.
  2. Нанава паставіць меткі на кім-, чым-н.

|| незак. перамячаць, ✂.

перамёрзлы, ✂ (разм.).

Які перамёрз.

  • Перамёрзлая трава.

перамёт, ✂, м. (спец.).

Рыбалоўная сетка з кручкамі, якая нацягваецца на калкі упоперак цячэння ракі.

перамігнуцца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і перамаргнуцца.

|| незак. перамігвацца, ✂.

перамір’е, ✂, н.

Часовае спыненне ваенных дзеянняў па ўзаемнай згодзе бакоў.

  • Заключыць п.

перамножыць, ✂; зак.

Памножыць лікі адзін на другі.

|| незак. перамнажаць, ✂.

перамовіцца, ✂; зак. (разм.).

Сказаць адзін другому некалькі слоў, нядоўга пагаварыць.

  • Няма з кім словам п.

|| незак. перамаўляцца, ✂.

перамога, ✂, ж.

  1. Поспех у бітве, вайне, поўнае паражэнне праціўніка.

    • Дабіцца перамогі над ворагам.
  2. Поспех у барацьбе за што-н., ажыццяўленне, дасягненне чаго-н. у выніку барацьбы, пераадолення чаго-н.

    • П. у спаборніцтве.

◊

  • Пірава перамога (кніжн.) — перамога, здабытая вялікімі ахвярамі і таму роўная паражэнню (па імені эпірскага цара Піра).

пераможны, ✂ (высок.).

Які мае адносіны да перамогі, перамаганосны.

  • П. салют.
  • Да пераможнага канца (да таго часу, пакуль справа не завершыцца ўдачай).