Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перамаляваць, ✂; зак.

Малюючы, зняць копію чаго-н.; намаляваць нанава.

  • П. дэкарацыі.

|| незак. перамалёўваць, ✂.

|| наз. перамалёўванне, ✂ і перамалёўка, ✂.

пераманіць, ✂; зак. (разм.).

Перавесці да сябе (на працу, у свой калектыў, у другі лагер і пад.), прывабіўшы якой-н. выгадай, перавагамі.

  • П. спецыяліста.

|| незак. пераманьваць, ✂.

перамаргнуцца, ✂; зак.

Падмаргнуць адзін другому з якой-н. мэтай.

  • П. з сяброўкай.

|| незак. пераморгвацца, ✂.

пераматаць, ✂; зак.

Наматаць нанава ці на што-н. другое.

  • П. кінастужку.

|| незак. перамотваць, ✂.

|| наз. перамотванне, ✂ і перамотка, ✂.

перамахнуць, ✂; зак. (разм.).

Лёгка, шырокім скачком пераскочыць.

  • П. цераз агароджу.

|| незак. перамахваць, ✂.

перамена, ✂, ж.

  1. гл. перамяніць.

  2. мн. -мен. Змена, паварот да чаго-н. іншага.

    • Гэты год прынёс многа перамен (разм.).
    • Рэзкая п. тэмпературы.

пераменлівы, ✂.

Які часта мяняецца, зменлівы.

  • П. вецер.
  • П. характар.

|| наз. пераменлівасць, ✂.

пераменны, ✂.

Які мяняецца, няўстойлівы, з пераменамі.

  • Пераменнае надвор’е.
  • П. ток (які перыядычна мяняе сілу і напрамак).
  • Пераменная велічыня і пераменная (наз.) (велічыня, якая можа па ўмовах задачы набываць розныя значэнні).
  • П. капітал (частка капіталу, якая затрачваецца на наём рабочай сілы і змяняецца ў працэсе вытворчасці).

пераменшыць, ✂; зак.

Падаць у меншых памерах, чым у рэчаіснасці.

  • П. цяжкасці.

|| незак. перамяншаць, ✂.

|| наз. перамяншэнне, ✂.

перамераць, ✂; зак.

  1. Змераць або памераць нанава, яшчэ раз.

    • П. куплены адрэз.
  2. Змераць, памераць усё, многае.

    • П. усе ўчасткі.
  3. перан. Шмат прайсці, пахадзіць па якой-н. тэрыторыі (разм.).

    • Многа дарог мне прыйшлося п. сваімі нагамі.

|| незак. перамяраць, ✂ і перамерваць, ✂.