Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пераламленне, ✂, н.

Тое, што і праламленне.

пералапаціць, ✂; зак. (спец.).

Перасыпаць (зерне, бульбу), перакідаючы лапатай з аднаго месца на другое для засцярогі ад прэння.

|| незак. пералапачваць, ✂.

пералаяцца, ✂; зак.

Палаяцца паміж сабой ці з усімі, многімі.

  • Суседзі пералаяліся.

пералегчы, ✂; зак.

Легчы інакш або на другое месца.

  • П. з канапы на ложак.

пералезці, ✂; зак.

Перамясціцца, карабкаючыся цераз што-н.

  • П. плот або цераз плот.

|| незак. пералазіць, ✂.

пералесак, ✂, м.

Невялікі лес, аддзелены полем ад іншых лясных участкаў, або рэдкі ці малады лес паміж ляснымі масівамі.

пералетаваць, ✂; зак. (разм.).

Пражыць, перабыць лета.

пералетак, ✂, м.

Дзіцяня свойскай жывёлы паўгадовага ўзросту (якое толькі пералетавала).

пералёт​1, ✂, м.

  1. гл. пераляцець.

  2. Перамяшчэнне птушак у месцы або з месца зімовак.

    • Асенні п.
  3. Падзенне кулі, снарада (і ўвогуле таго, што кінута) далей цэлі.

|| прым. пералётны, ✂.

пералёт​2, ✂, м.

Кармавая і лекавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў суквецце.

|| прым. пералётавы, ✂.