Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перакасіцца, ✂; зак.

Стаць касым, несіметрычным; скрывіцца.

  • Дзверы перакасіліся.

|| незак. перакошвацца, ✂.

|| наз. перакошванне, ✂ і перакос, ✂.

перакасіць​1, ✂; зак.

  1. Зрабіць касым, несіметрычным; скрывіць.

    • П. раму.
  2. звычайна безас., каго-што. Тое, што і перакрывіць (у 2 знач.).

|| незак. перакошваць, ✂.

|| наз. перакос, ✂ і перакошванне, ✂.

|| прым. перакосны, ✂.

перакасіць​2, ✂; зак.

  1. Скасіць далей за вызначаную мяжу.

    • П. мяжу.
  2. Скасіць усё, многае.

    • П. усе лугі.

|| незак. перакошваць, ✂.

|| наз. перакошванне, ✂ і перакос, ✂.

перакат​1, ✂, м.

Працяжны перарывісты гул.

  • Перакаты грому.

|| прым. перакатны, ✂.

перакат​2, ✂, м.

Мелкаводны ўчастак рэчышча ракі.

  • Рачныя перакаты.

|| прым. перакатны, ✂.

перакаціцца, ✂; зак.

  1. Коцячыся, перамяшчацца куды-н.

    • Мяч перакаціўся за рысу поля.
  2. Упаўшы, перавярнуцца, перакінуцца (разм.).

    • П. ад аднаго ўдару.

|| незак. перакочвацца, ✂.

|| прым. перакатны, ✂.

перакаціць, ✂; зак.

Коцячы, перамясціць куды-н.

  • П. бервяно.

|| незак. перакочваць, ✂.

|| наз. перакочванне, ✂.

перакаці-поле, ✂, н.

Назва некаторых травяністых раслін стэпаў і пустынь, якія пасля выспявання адрываюцца ветрам ад кораня і, сплёўшыся ў клубкі, перакочваюцца з аднаго месца ў другое, раскідаючы насенне.

перакачаваць, ✂; зак.

Тое, што і перавандраваць.

|| незак. перакачоўваць, ✂.

перакачаць, ✂; зак.

  1. Качаючы, перамясціць усё, многае.

    • П. бочкі ў падвал.
  2. Разгладзіць качалкай усё, многае.

    • П. усю бялізну.
  3. Паваляць, выпацкаць у што-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

    • Усе яблыкі перакачалі ў гразь.