Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павыпрасоўваць, ; зак.

Выпрасаваць, адпрасаваць усё, многае.

  • П. кашулі.

павыпраўляць1, ; зак.

Выправіць усё, многае.

  • П. памылкі ў дыктанце.

павыпраўляць2, ; зак.

Выправіць, адправіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. дзяцей у школу.
  • П. камбайны ў поле.

павыпускаць, ; зак.

Выпусціць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. птушак на волю.

павыпыльваць, ; зак.

Выпыліць усё, многае.

  • П. коўдры.

павыпытваць, ; зак.

Выпытаць усё, многае.

  • П. сакрэты.

павырабляць, ; зак.

Вырабіць усё, многае.

  • П. усе скуры.
  • П. вугальныя разрэзы.
  • П. у гразь адзенне.

павыразаць, ; зак.

Выразаць усё, многае.

  • П. старыя дрэвы.
  • П. патрэбныя артыкулы з газет.

павырастаць, ; зак.

  1. Стаць высокімі, дарослымі (пра людзей).

  2. Узнікнуць — пра ўсё, многае.

    • Навакол павырасталі новыя дамы.
  3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Паўстаць перад вачамі — пра многіх, многае.

    • Як з зямлі павырасталі салдаты.

павырываць1, ; зак.

Вырваць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. зубы.
  • П. буракі.