Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

задоўга, прысл.

За многа часу перад чым-н., да чаго-н.

  • З. да пачатку заняткаў.

задоўгі, (разм.).

  1. Даўгаваты, даўжэйшы, чым трэба.

    • Задоўгая вяроўка.
  2. Занадта доўгі ў часе.

    • З. тэрмін.

задраіць, ; зак. (спец.).

Наглуха зачыніць.

  • З. люкі.

|| незак. задрайваць, .

задрамаць, ; зак.

Заснуць лёгкім сном, прыдрамнуць.

задрацца, ; зак.

  1. Адарваўшыся, загнуцца ўгору, залупіцца.

    • Кара на дрэве задралася.
  2. Загнуўшыся, падняцца ўверх (пра вопратку).

    • Кашуля задралася.
  3. Павесці сябе задзірыста.

    • З. ў кампаніі.

|| незак. задзірацца, .

задраць, ; зак.

  1. гл. драць.

  2. Адарваўшы, загнуць канцом у адваротны бок.

    • З. скурку на пальцы.
  3. Падняць угору, уверх.

    • З. галаву.
    • З. кашулю.

|| незак. задзіраць, .

задрыжаць, ; зак.

  1. Здрыгануцца, скалануцца.

    • Задрыжалі шыбы ў вокнах.
  2. Затрэсціся (ад хвалявання).

    • З. ад страху.

задрыпаны, (разм. пагард.).

Заношаны, брудны.

  • Задрыпанае паліто.
  • З. выгляд.

задубелы, (разм.).

Які стаў цвёрдым, закарчанелы ад холаду.

  • З. ад марозу шынель.
  • Задубелыя ногі.

задубець, ; зак. (разм.).

  1. Зрабіцца цвёрдым, каляным, нягнуткім.

    • Вопратка задубела.
  2. Моцна азябнуць, змерзнуць.

    • Рукі задубелі на холадзе.