Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перадранішні, ✂.

Які бывае перад раніцай, папярэднічае раніцы.

  • П. час.

перадраць, ✂; зак. (разм.).

  1. Разадраць папалам, на часткі.

    • П. паперу.
  2. Падраць, разадраць усё, многае, доўга носячы.

    • П. адзенне.
  3. Задраць, забіць (пра ўсіх, многіх жывёл, птушак).

  4. Пацерці на тарцы ўсё, многае.

    • П. усю бульбу.

|| незак. перадзіраць, ✂.

перадрукаваць, ✂; зак.

  1. Надрукаваць нанава.

    • П. апавяданне ў газеце.
  2. Перапісаць на пішучай машынцы.

    • П. рукапіс.

|| незак. перадрукоўваць, ✂.

|| наз. перадрукоўванне, ✂ і перадрук, ✂.

перадсвітальны, ✂.

Які бывае перад світаннем.

  • П. туман.

перадсвяточны, ✂.

Які бывае перад святам, папярэднічае яму.

  • П. настрой.
  • Перадсвяточныя дні.

перадсмяротны, ✂.

Які бывае, наступае перад смерцю.

  • Перадсмяротная агонія.

перадсэрдзе, ✂, н. (спец.).

Адна з дзвюх камер сэрца.

  • Правае п.
  • Левае п.

|| прым. перадсэрдзевы, ✂.

перадужаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Узяць верх, перамагчы.

    • П. хваробу.
  2. Падужаць усіх, многіх або ўсё, многае.

|| незак. перадужваць, ✂.

перадумаць, ✂; зак.

  1. Падумаўшы, змяніць намер.

    • Хацеў зайсці да знаёмага, але перадумаў.
  2. што, пра што, аб чым і без дапаўнення.

    • Падумаць пра многае або многа разоў.
    • Многа прыйшлося п. за апошні час.

|| незак. перадумваць, ✂.

перадумова, ✂, ж.

  1. Папярэдняя ўмова чаго-н.

    • П. поспеху.
  2. Зыходны пункт якога-н. разважання.

    • Зыходзіць з правільных перадумоў.