Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перадзвіжнік, ✂, м.

Перадавы, дэмакратычна настроены мастак-рэаліст другой паловы 19 ст. у Расіі, удзельнік так зв. «перадзвіжных выставак».

|| прым. перадзвіжніцкі, ✂.

перадзерці, ✂; зак.

Тое, што і перадраць.

|| незак. перадзіраць, ✂.

перадзяліць, ✂; зак.

Падзяліць нанава, іначай.

  • П. зямельны ўчастак.

|| незак. перадзельваць, ✂.

|| наз. перадзел, ✂.

перадойка, ✂, ж.

Тое, што і ялавіца, ялаўка;

перадок, ✂, м.

  1. Пярэдняя частка калёс, саней і пад.

  2. Двухколка для снарадаў і перавозкі гармат.

    • Адчапіць гармату ад перадка.

|| прым. перадковы, ✂.

перадохнуць, ✂; зак.

Здохнуць (пра ўсіх, многіх жывёл).

  • Усе мухі перадохлі.

перадплечча, ✂, н.

Частка рукі ад локця да кісці.

|| прым. перадплечавы, ✂.

перадплюсна, ✂, ж.

Частка ступні паміж плюсной і галёнкай.

|| прым. перадплюснявы, ✂.

перадполле, ✂, н. (спец.).

Умацаваная паласа перад галаўной пазіцыяй абароны.

  • Баі ў перадполлі.

перадражніць, ✂; зак.

Падрабляючыся пад каго-н., падаць у смешным выглядзе.

  • П. крыўляку.

|| незак. перадражніваць, ✂.