Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перадавік, , м.

Той, хто дасягнуў найлепшых вынікаў у рабоце, паказвае ўзоры свядомых, добрасумленных адносін да працы.

  • П. вытворчасці.

перадавы, .

  1. Які ідзе, знаходзіцца наперадзе астатніх.

    • П. атрад.
    • Перадавая лінія.
  2. перан. Які стаіць вышэй за іншых па ўзроўню развіцця, прагрэсіўны.

    • Перадавая тэхніка.

перадапошні, .

Які папярэднічае апошняму.

  • Студэнт перадапошняга курса.

перадаручыць, ; зак.

Даручыць другому выкананне таго, што даручана самому.

  • П. работу намесніку.

|| незак. перадаручаць, .

перадатачны, .

  1. Які прызначаны, служыць для перадачы каго-, чаго-н.

    • П. механізм.
    • П. пункт.
  2. Які пацвярджае перадачу чаго-н. каму-н.

    • П. акт.

перадатчык, , м.

Апарат для перадачы паведамленняў, сігналаў, адлюстраванняў і г.д. у радыёвяшчанні, тэлебачанні, тэлеграфнай сувязі і г.д.

  • Лямпавы п.
  • Светлавы п.

перадацца, ; зак.

Перайсці ад аднаго да другога.

  • Твой вясёлы настрой перадаўся і нам.
  • Хвароба перадалася дзіцяці.

|| незак. перадавацца, .

перадаць, ; зак.

  1. Аддаць, уручыць, паведаміць каму-н.

    • П. пакет.
    • П. пачутае.
    • П. свае веды моладзі (перан.).
  2. Распаўсюдзіць, давесці да каго-н. якім-н. чынам.

    • П. канцэрт па ё.
  3. Узнавіць, выкласці, адлюстраваць.

    • Правільна п. думку аўтара.
  4. Аддаць у распараджэнне, на разгляд.

    • П. справу ў суд.
  5. Аддаць у карыстанне.

    • П. сваю калекцыю музею.
  6. Даць чаго-н. больш, чым трэба.

    • П. дзесяць рублёў пры разліку.
  7. Перайсці меру ў чым-н., перастарацца (разм.).

    • Ён не вельмі перадасць у рабоце.

|| незак. перадаваць, .

|| наз. перадача, .

перадача, , ж.

  1. гл. перадаць.

  2. Тое, што перадаецца па ё, тэлебачанні.

    • Музычная п.
    • Слухаць перадачу па радыё.
  3. Прадукты харчавання, рэчы, якія перадаюцца каму-н. (напр. хвораму ў бальніцу).

    • Прынесці перадачу хвораму.
  4. Механізм, які перадае рух ад адной часткі прыстасавання да другой.

    • Зубчастая п.

перадгор’е, , н.

Узвышаная мясцовасць перад гарамі.

  • Перадгор’і Каўказа.