Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перагнуцца, ✂; зак.

Сагнуцца пад вуглом, дугой; сагнуць сваё тулава, нахіліўшыся на што-н., звесіцца.

  • П. цераз падаконнік.

|| незак. перагібацца, ✂ і перагінацца, ✂.

перагнуць, ✂; зак.

  1. Сагнуць у дзве столкі, пад вуглом.

    • П. ліст паперы папалам.
  2. перан., што і без дапаўнення. Дапусціць перагіб (у 2 знач.) у чым-н. (разм.).

    • Тут вы трошкі перагнулі.

◊

  • Перагнуць палку (разм. неадабр.) — упасці ў крайнасць, перастарацца ў чым-н.

|| незак. перагібаць, ✂ і перагінаць, ✂.

|| наз. перагібанне, ✂.

перагон​1, ✂, м.

  1. гл. перагнаць.

  2. Участак чыгункі паміж дзвюма станцыямі.

|| прым. перагонны, ✂.

перагон​2, ✂, м.

Малако, абястлушчанае на сепаратары.

перагружанасць, ✂, ж.

Празмерная загружанасць, нагрузка ў каго-, чаго-н.

  • П. судна.
  • П. работай.

перагрузіць, ✂; зак.

  1. Грузячы, перамясціць.

    • П. збожжа з машыны ў вагоны.
  2. Нагрузіць празмерна.

    • П. воз.
    • П. вучняў дамашнімі заданнямі (перан).

|| незак. перагружаць, ✂.

|| наз. перагрузка, ✂.

|| прым. перагрузачны, ✂.

  • Перагрузачныя работы.

перагрузкі, ✂, ж.

  1. гл. перагрузіць.

  2. Перавышэнне нармальнай для каго-, чаго-н. сілы цяжару, тэмпературы і пад. (спец.).

    • Пераносіць атмасферныя п.

перагрупаваць, ✂; зак.

Згрупаваць нанава, іначай.

  • П. палкі перад наступленнем.

|| незак. перагрупоўваць, ✂.

|| наз. перагрупоўка, ✂.

перагрызці, ✂; зак.

  1. Грызучы, падзяліць на дзве часткі.

    • П. вяроўку.
  2. Пагрызці ўсё, многае.

|| незак. перагрызаць, ✂.

перагрызціся, ✂; зак.

  1. Пра жывёл: пакусаць адзін другога.

  2. перан. Перасварыцца (разм. неадабр.).

    • Учора перагрызліся, дык і сёння не размаўляюць.