Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перавысіць, ; зак.

  1. Быць большым па колькасці, памеру, вазе і пад.

    • Вага спартсмена перавысіла 100 кг.
  2. Перавыканаць норму, план і пад.

    • П. норму выпрацоўкі.
  3. Выйсці за межы дазволенага.

    • П. свае паўнамоцтвы.
    • П. хуткасць руху.
  4. Аказацца лепш за каго-, што-н. у якіх-н. адносінах.

    • П. усіх сваёй спрытнасцю.

|| незак. перавышаць, .

|| наз. перавышэнне, .

  • План выкананы з перавышэннем.
  • П. ўлады.

перавытворчасць, , ж. (спец.).

Вытворчасць, якая перавышае магчымасці збыту.

  • П. тавараў.

перавыхаваць, ; зак.

Выхаваннем прывіць каму-н. новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад.

  • П. недысцыплінаванага вучня.

|| незак. перавыхоўваць, .

|| звар. перавыхавацца, .

|| незак. перавыхоўвацца, .

|| наз. перавыхаванне, .

перавязаць, ; зак.

  1. Налажыць павязку на каго-, што-н.

    • П. раненага.
    • П. рану.
  2. Абвязаць з усіх бакоў, крыж-накрыж.

    • П. пасылку шпагатам.
  3. Развязаўшы, завязаць іначай.

    • П. хустку.
  4. каго-што. Звязаць, павязаць усё, многае або усіх, многіх.

    • П. усе рэчы.
  5. Навязаць на новым месцы.

    • П. цяля.

|| незак. перавязваць, .

|| наз. перавязка, і перавязванне, .

перавязачная, , ж.

У медыцынскай установе: спецыяльнае памяшканне для перавязак.

перавязачны, .

Прызначаны для перавязкі, для аказання лячэбнай дапамогі.

  • П. пункт.
  • Перавязачныя сродкі.

перавязь, , ж.

Павязка цераз плячо для падтрымання пашкоджанай рукі.

  • Падвесіць хворую руку на п.

перавялічыць, ; зак.

Надаць чаму-н. празмернае значэнне.

  • П. заслугі, цяжкасці.

|| незак. перавялічваць, .

|| наз. перавелічэнне, .

перавярнуцца, ; зак.

  1. Павярнуцца з аднаго боку на другі, павярнуцца процілеглым бокам.

    • Лодка перавярнулася (перакулілася).
  2. Прайсці, перабыць.

    • Колькі тут народу перавярнулася!
  3. у каго-што, перан. Ператварыцца ў каго-, што-н., прыняць іншы выгляд.

    • Былі рублі, ды перавярнуліся ў вераб’і (прымаўка).
    • Хлопчык перавярнуўся ў казляня (у казцы).
  4. перан. Рэзка змяніцца, перамяніцца.

    • У яго жыцці ўсё перавярнулася.

|| незак. пераварочвацца, .

перавярнуць, ; зак.

  1. Павярнуць процілеглым бокам, павярнуць з аднаго боку на другі.

    • П. хворага на другі бок.
    • П. уверх дном што-н. (таксама перан. учыніць беспарадак дзе-н.).
  2. Бязладна раскідаць, перабіраючы што-н. у пошуках, ператрэсці.

    • П. усе паперы.
  3. каго-што ў каго-што. Пераканаўшы схіліць да якіх-н. змен; ператварыць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў (у казках, легендах).

    • П. у сваю веру.
    • П. у ваўка.
  4. Змяніць, сказіць сэнс, змест чаго-н. (разм.).

    • П. на свой лад.

|| незак. пераварочваць, .