Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перавесіцца, ✂; зак.

Звесіцца (у 1 знач.) цераз што-н.

  • П. цераз плот.

|| незак. перавешвацца, ✂.

перавесіць, ✂; зак.

  1. Павесіць на другое месца.

    • П. партрэт.
  2. Перакінуўшы цераз што-н., павесіць канцамі ўніз.

    • П. мяшок цераз плячо.

|| незак. перавешваць, ✂.

перавесці​1, ✂; зак.

  1. Ведучы перамясціць цераз якую-н. прастору.

    • П. дзяцей цераз вуліцу.
  2. Перамясціць з аднаго месца на другое, размясціць у іншым месцы.

    • П. хворага ў другую палату.
    • П. чыгуначныя саставы на запасныя пуці.
  3. Назначыць на другое месца, пасаду і пад.

    • П. студэнта ў другі інстытут.
    • П. на другую аплату.
  4. Перадаць, пераслаць.

    • П. грошы па пошце.
  5. Падаць у іншых велічынях, у другіх знаках.

    • П. аршыны ў метры.
    • П. долары ў рублі.
  6. Перанесці, перарысаваць на што-н. якое-н. адлюстраванне.

    • П. выкрайку.
    • Перавесці дух, дыханне —
      • 1) глыбока ўздыхнуць, аддыхацца;
      • 2) зрабіць кароткі перапынак, перадышку ў чым-н.

|| незак. пераводзіць, ✂.

|| наз. перавод, ✂.

|| прым. пераводны, ✂.

  • Пераводныя экзамены.
  • П. бланк.
  • Пераводныя карцінкі.

перавесці​2, ✂; зак.

  1. Знішчыць, вывесці.

    • П. мышэй.
  2. Зрасходаваць без асаблівай карысці або марна (разм.).

    • П. грошы.

|| незак. пераводзіць, ✂.

|| наз. перавод, ✂.

  • П. грошай.

перавесціся​1, ✂; зак.

Перайсці на новую пасаду, на новае месца працы, вучобы і пад.

  • П. на завочнае аддзяленне.

|| незак. пераводзіцца, ✂.

перавесціся​2, ✂; зак.

Зрасходавацца, знікнуць.

  • Яшчэ грошы не перавяліся.

|| незак. пераводзіцца, ✂.

пераветрыць, ✂; зак.

Прасушыць на ветры.

  • П. збожжа.

|| незак. пераветрываць, ✂.

перавешаць, ✂; зак.

Павесіць усё, многае або ўсіх, многіх.

перавіць, ✂; зак.

  1. Абвіць чым-н., абвязаць.

    • Карані перавілі лясную дарогу.
  2. Звіць нанава.

    • П. вяроўку.
  3. Пераматаць на што-н. іншае.

    • П. ніткі з матка на клубок.

|| незак. перавіваць, ✂.

перавод, ✂, м.

  1. гл. перавесці.

  2. Грашовае адпраўленне праз банк, па пошце, тэлеграфе.

    • Адправіць грошы пераводам.

|| прым. пераводны, ✂.

  • П. бланк.