Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перавазіць, ✂; зак.

Возячы, паступова перавезці, пераправіць.

  • П. усе снапы.

перавал, ✂, м.

  1. гл. пераваліць.

  2. Найбольш нізкае месца ў горным хрыбце, даступнае для пераходу, дарога цераз такое месца.

    • Турысты прайшлі небяспечны п.

|| прым. перавальны, ✂.

пераваліцца, ✂; зак.

  1. Валячыся, перабіраючыся цераз што-н., упасці на процілеглы бок чаго-н.

    • П. цераз борт.
  2. Перавярнуцца з аднаго боку на другі (разм.).

    • П. на другі бок.

|| незак. перавальвацца, ✂.

пераваліць, ✂; зак.

  1. Перамясціць, пералажыць, звальваючы (пры перагрузцы; спец. і разм.).

  2. што і цераз што. Перайсці цераз горны хрыбет.

  3. ас. і безас. Перайсці які-н. колькасны або часавы рубеж.

    • Прабег машыны пераваліў за сотню тысяч кіламетраў.
    • Яму пераваліла за пяцьдзесят гадоў (безас.).

|| незак. перавальваць, ✂.

|| наз. перавальванне, ✂, перавалка, ✂ і перавал, ✂.

|| прым. перавалачны, ✂.

  • П. пункт (таксама перан. наогул пра месца перамяшчэння, перабазіравання чаго-н.).

пераваляць, ✂; зак.

Паваліць усіх, многіх або ўсё, многае.

перавандраваць, ✂; зак.

Вандруючы, перабрацца, перамясціцца куды-н.

  • П. на новую пашу.

|| незак. перавандроўваць, ✂.

пераварот, ✂, м.

  1. Рэзкі паварот, карэнныя змены у развіцці чаго-н.

    • П. у навуцы.
  2. Карэнная змена ў дзяржаўным жыцці.

    • Дзяржаўны п.
  3. Паварот з аднаго боку на другі.

    • П. цераз крыло (фігура вышэйшага пілатажу).
    • Скачок з пераваротам (у гімнастыцы).

|| прым. пераваротны, ✂.

пераварыцца, ✂; зак.

Ад доўгага варэння стаць не такім, як трэба.

  • Мяса пераварылася.

|| незак. пераварвацца, ✂.

пераварыць, ✂; зак.

  1. Зварыць нанава.

    • П. варэнне.
  2. Надта доўга варачы, зрабіць не такім, як трэба.

    • П. мяса.
  3. перан. Асэнсаваць і засвоіць прачытанае.

    • П. прачытаную кнігу.

|| незак. пераварка, ✂.

перавезці, ✂; зак.

  1. Перамясціць, везучы цераз якую-н. прастору.

    • П. цераз раку.
  2. Везучы, даставіць з аднаго месца ў другое.

    • П. дзяцей на дачу.

|| незак. перавозіць, ✂.

|| наз. перавоз, ✂ і перавозка, ✂.

|| прым. перавозачны, ✂ і перавозны, ✂.

  • Перавозачныя сродкі.
  • Перавозны пункт.