Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перабазіравацца, ; зак.

Перамясціцца на новую базу.

|| наз. перабазіраванне, і перабазіроўка, .

перабазіраваць, ; зак.

Перамясціць, перавесці на новую базу.

  • П. завод на новае месца.

|| наз. перабазіраванне, і перабазіроўка, .

перабалець, ; зак.

Перастаць балець, супакоіцца.

  • Палец перабалеў.

перабачыць, ; зак. (разм.).

Пабачыць многа або многіх, зазнаць многае.

  • Колькі я ўсяго перабачыў за сваё жыццё.

перабегчы, ; зак.

  1. што і праз (цераз) што. Бягом пераадолець якую-н. прастору.

    • П. дарогу.
  2. Бягом перамясціцца на другое месца.

    • П. з аднаго акопа ў другі.
  3. перан. Перайсці на бок праціўніка (разм.).

|| незак. перабягаць, .

|| наз. перабег, і перабежка, .

  • Рабіць перабежкі.

перабежчык, , м.

Той, хто перабег на бок праціўніка.

|| ж. перабежчыца, .

перабіраць, ; незак.

Рытмічна кратаць, патузваць што-н. пальцамі.

  • П. падол фартуха.
  • Нервова п. пальцамі.

перабіцца1, ; зак.

Разбіцца — пра ўсё, многае.

  • Перабіліся талеркі.

перабіцца2, ; зак. (разм.).

Сяк-так перажыць некаторы час у нястачы.

  • П. да зарплаты.

|| незак. перабівацца, .

  • З вады на хлеб, або на квас п. (жыць бедна, галадаючы; разм.).

перабіць1, ; зак.

  1. Забіць усіх, многіх.

    • П. ваўкоў.
  2. Разбіць многа чаго-н.

    • П. посуд.
  3. Зламаць, пераламаць.

    • П. плячо.
  4. Узбіць нанава.

    • П. падушку.
  5. Прыбіць іначай або ў іншым месцы.

    • П. кручок у другое месца.

|| незак. перабіваць, .