Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пераабцяжарыць, ✂; зак.

Празмерна абцяжарыць.

  • П. даручэннямі.

|| незак. пераабцяжарваць, ✂.

|| наз. пераабцяжарванне, ✂.

пераадзець, ✂; зак.

  1. Адзець каго-н. у іншую вопратку.

    • П. дзіця.
  2. Зняўшы адно, надзець іншае.

    • П. касцюм.

|| незак. пераадзяваць, ✂.

|| звар. пераадзецца, ✂.

|| незак. пераадзявацца, ✂.

|| наз. пераадзяванне, ✂.

пераадолець, ✂; зак.

  1. Дабіцца перамогі ў барацьбе, перасіліць.

    • П. ворага.
  2. Справіцца з чым-н., перамагчы ў сабе што-н.

    • П. перавал.
    • П. страх. (перан.).

|| незак. пераадольваць, ✂.

|| наз. пераадоленне, ✂.

пераадольны, ✂.

Такі, які можна пераадолець.

  • Лёгка пераадольная перашкода.

|| наз. пераадольнасць, ✂.

пераадрасаваць, ✂; зак.

Паслаць на новы адрас ці іншай асобе, установе.

|| наз. пераадрасаванне, ✂ і пераадрасоўка, ✂.

  • П. падпісных выданняў.

пераапрануць, ✂; зак.

Тое, што і пераадзець.

  • П. дзіця.
  • П. сукенку.

|| незак. пераапранаць, ✂.

|| звар. пераапрануцца, ✂.

|| незак. пераапранацца, ✂.

|| наз. пераапрананне, ✂.

пераараць, ✂; зак.

  1. Узараць занава.

    • П. бульбянішча.
  2. што і чаго. Узараць усё, многае.

    • Колькі зямлі пераараў за свой век.
  3. Правесці баразну ўпоперак чаго-н.

    • П. дарогу.

|| незак. пераворваць, ✂.

|| наз. пераворванне, ✂.

пераатэставаць, ✂; зак.

Атэставаць нанава з мэтай праверкі кваліфікацыі, зацвярджэння ў новым званні.

  • П. навуковых супрацоўнікаў.

|| незак. пераатэстоўваць, ✂.

|| наз. пераатэстацыя, ✂.

  • Прайсці пераатэстацыю.

пераахаладзіць, ✂; зак.

Ахаладзіць надта моцна або ніжэй за вызначаную тэмпературу.

|| незак. пераахалоджваць, ✂.

|| звар. пераахаладзіцца, ✂.

|| незак. пераахалоджвацца, ✂.

|| наз. пераахаладжэнне, ✂.

пераацаніць, ✂; зак.

  1. Ацаніць нанава.

    • П. тавары.
  2. Ацаніць занадта высока.

    • П. свае здольнасці.

|| незак. пераацэньваць, ✂.

|| наз. пераацэнка, ✂.

  • П. каштоўнасцей (таксама перан. карэнны перагляд сваіх поглядаў, думак, ацэнак).