Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

задачнік, ✂, м.

Зборнік задач (у 2 знач.).

  • З. па фізіцы.

задзейнічаць, ✂; зак. (спец.).

Увесці ў дзеянне, у эксплуатацыю.

  • З. новую буравую свідравіну.

задзерці, ✂; зак. (разм.).

  1. гл. драць.

  2. Тое, што і задраць.

|| незак. задзіраць, ✂.

задзерціся, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і задрацца (у 1 і 2 знач.).

|| незак. задзірацца, ✂.

задзёр, ✂, м.

Запальчывасць, гнеўнасць.

◊

  • Ісці на задзёр (разм.) — весці сябе задзірліва, абуральна.

задзімаць, ✂; незак.

  1. гл. задзьмуць.

  2. Пра вецер, мяцеліцу: дзьмуць, пранікаючы куды-н.

    • Часам у вокны задзімаў вецер.

задзіра, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Завадатар сварак, боек, забіяка.

задзірака, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Тое, што і задзіра.

задзірлівы, ✂.

Тое, што і задзірысты.

|| наз. задзірлівасць, ✂.

задзірына, ✂ і задзірынка, ✂, ж. (разм.).

Задранае месца на гладкай паверхні.

  • Дошка з задзірынамі.
  • Ні сучка ні задзірынкі (перан. вельмі гладка, без перашкод; разм.).