Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эпітафія, , ж. (кніжн.).

  1. Верш, напісаны ў сувязі з чыёй-н. смерцю.

    • Э. на смерць палкаводца.
  2. Надмагільны надпіс.

  3. на магільнай пліце.

эпітэлій, , м. (спец.).

Тканка, якая высцілае паверхню і поласць цела, пакрывае слізістыя абалонкі, а таксама ўнутраная абалонка ў поласцях некаторых раслін.

|| прым. эпітэліяльны, .

эпітэт, , м.

У паэтыцы: азначэнне, якое выражае эмацыянальную ацэнку або дае вобразную характарыстыку прадмету, з’яве.

эпіцэнтр, , м. (спец.).

  1. Вобласць на паверхні зямлі, размешчаная над ачагом землетрасення, выбуху.

    • Э. ядзернага выбуху.
  2. перан. Месца, дзе што-н. праяўляецца з найбольшай сілай (кніжн.).

    • У эпіцэнтры падзей.

|| прым. эпіцэнтрычны, .

эпічны, .

  1. гл. эпас.

  2. перан. Поўны велічы і гераізму (кніжн.).

    • Эпічныя падзеі народнай гісторыі.
  3. Велічна-спакойны, бясстрасны.

    • Эпічная манера выкладання.

|| наз. эпічнасць, .

эпоха, , ж.

Вялікі прамежак часу, які выдзяляецца па якіх-н. характэрных падзеях, з’явах.

  • Геалагічныя эпохі.
  • Э. феадалізму.
  • Савецкая э.

эра, , ж.

  1. Сістэма летазлічэння, якая вадзе свой пачатак ад пэўнага моманту.

    • Хрысціянская або новая, наша э. пачынаецца са дня міфічнага нараджэння Ісуса Хрыста.
  2. Вялікі гістарычны перыяд, які карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдняга.

    • Э. касманаўтыкі.
  3. Самы вялікі храналагічны падзел, значны этап у геалагічнай гісторыі Зямлі (спец.).

    • Палеазойская э.
    • Мезазойская э.
    • Кайназойская з.

эратаман, , м. (кніжн.).

Чалавек, які пакутуе ад эратаманіі, схільны да эратаманіі.

|| ж. эратаманка, .

эратаманія, , ж. (кніжн.).

Павышаная хваравітая сексуальнасць, палавая ўзбудлівасць.

эратызм, , м. (кніжн.).

Празмерная пачуццёвасць, павышаны інтарэс да палавога жыцця; праяўленне цягі да палавых пытанняў.

|| прым. эратычны, .