Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шлёпанцы, , м. (разм.).

Хатнія туфлі, звычайна без заднікаў.

шлёпацца, ; незак. (разм.).

Падаць з шумам, плазам ці ўсім целам.

  • Ш. ў ваду.

|| аднакр. шлёпнуцца, .

|| наз. шлёпанне, .

шлёпаць, ; незак.

  1. Удараць, стукаць чым-н. мяккім, плоскім.

    • Ш. па руцэ.
    • Ш. вёсламі па вадзе.
    • Ш. басаножкамі.
  2. Тое, што і шлёпацца (разм.).

    • Ш. у гразь.
  3. Ісці, хадзіць, крочыць (разм.).

    • Ш. па гразі.

|| аднакр. шлёпнуць, .

|| наз. шлёпанне, .

шліфавальшчык, , м.

Рабочы, спецыяліст па шліфаванню.

|| ж. шліфавальшчыца, .

|| прым. шліфавальшчыцкі, .

шліфаваць, ; незак.

  1. Апрацоўваць паверхню металу, драўніны і пад. трэннем для надання гладкасці, пэўнай формы.

  2. перан. Удасканальваць, паляпшаць.

    • Ш. мову і стыль твора.

|| зак. адшліфаваць, .

|| наз. шліфаванне, і шліфоўка, .

|| прым. шліфавальны, і шліфовачны, .

  • Шліфавальны станок.

шлюб, , м.

  1. Сямейны саюз мужчыны і жанчыны; сумеснае, узаконенае жыццё мужчыны і жанчыны.

    • Зарэгістраваць ш.
    • Уступіць у ш.
  2. Абрад, цырымонія ўступлення ў такі саюз.

    • Ехаць да шлюбу.

|| прым. шлюбны, .

шлюбаразводны, .

Які мае адносіны да разводу, да скасавання шлюбу.

  • Ш. працэс.

шлюз, , м.

Збудаванне на рацэ, канале для пропуску суднаў пры розным узроўні вады на шляху іх руху, якое складаецца з камеры (камер) з варотамі.

|| прым. шлюзавы, і шлюзны, .

шлюзаваць, ; зак. і незак. (спец.).

  1. Устанавіць (-наўліваць) шлюзы.

    • Ш. раку.
  2. Прапусціць (-пускаць) праз шлюз.

    • Ш. танкер.

|| наз. шлюзаванне, .

шлюпка, , ж.

Лодка з моцным шырокім корпусам.

  • Выратавальная ш.

|| прым. шлюпачны, .