Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

загучаць, ; зак.

Пачаць гучаць.

загушкаць1, ; зак.

Гушкаючы, усыпіць.

  • З. дзіця.

загушкаць2, ; зак.

Пачаць гушкаць.

зад, , м.

  1. Задняя частка чаго-н. і проціл. перад.

    • З. матацыкла занесла на павароце.
    • Надзець сукенку задам наперад.
  2. Задняя частка тулава, таз.

    • Тоўсты з.
    • Даць каму-н. пад з. (таксама перан. груба прагнаць; разм.).
  3. мн. Тое, што даўно вывучана ці ўсім вядома (разм.).

    • Паўтараць зады.

задавака, , м.; , ж., (разм.).

Фанабэрысты, ганарысты чалавек, зазнайка.

задавальненне, , н.

  1. гл. задаволіць.

  2. Прыемнае пачуццё ад паспяховага ажыццяўлення, завяршэння чаго-н.

    • Атрымаць поўнае з. ад работы.
    • Пачуццё задавальнення.
    • Прыняць просьбу з задавальненнем.

задавацца, ; незак. (разм.).

Фанабэрыста, ганарліва паводзіць сябе, важнічаць.

задаволены, .

Поўны пачуцця задавальнення, які выражае задавальненне.

  • З. чалавек.
  • З. позірк.
  • Задаволена (прысл.) усміхнуцца.

|| наз. задаволенасць, .

задаволіцца, ; зак.

Палічыць сябе задаволеным, адчуць задавальненне ад чаго-н.

  • З. адказам.

|| незак. задавальняцца, .

задаволіць, ; зак.

  1. Выканаць чые-н. патрабаванні, пажаданні і пад.

    • З. попыт спажыўцоў.
    • З. просьбу.
  2. Заспакоіць, наталіць.

    • З. смагу.
    • З. апетыт.
  3. Даць, прынесці каму-н. задавальненне.

    • Яго адказ мяне цалкам задаволіў.

|| незак. задавальняць, .

|| наз. задавальненне, і задаволенне, .