Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

імпрэсарыо, нескл., м.

Асоба, якая арганізоўвае канцэрты, гастролі артыстаў і пад.

імпрэсіянізм, , м.

Плынь у мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., прадстаўнікі якой імкнуліся да непасрэднай перадачы суб’ектыўных адчуванняў, мімалётных уражанняў і настрояў.

|| прым. імпрэсіянісцкі, і імпрэсіяністычны, .

імпрэсіяніст, , м.

Паслядоўнік імпрэсіянізму.

|| ж. імпрэсіяністка, .

|| прым. імпрэсіянісцкі, .

імпульс, , м.

  1. Пабуджальны момант, штуршок, што выклікае якое-н. дзеянне (спец.).

    • Электрычны і.
    • Нервовы і.
  2. Унутранае пабуджэнне да чаго-н., інтэлектуальны або эмацыянальны штуршок, стымул (кніжн.).

    • І. да творчай працы.

|| прым. імпульсны, .

  • Імпульснае выпрамяненне.

імпульсіўны, (кніжн.).

  1. Які выклікаецца імпульсам.

    • Імпульсіўныя рухі.
  2. Які дзейнічае пад уплывам выпадковых імпульсаў.

    • І. чалавек.

|| наз. імпульсіўнасць, .

імпэт, , м.

  1. Парыў ветру.

    • Стрымліваць і. ветру.
  2. перан. Пыл, пылкасць, імкненне.

    • І. да працы.
    • Любоўны і.

|| прым. імпэтны, .