Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

імігрыраваць, ; зак. і незак.

Перасяліцца (перасяляцца) у якую-н. краіну на пастаяннае або часовае жыхарства.

  • І. за граніцу.

|| наз. іміграцыя, .

|| прым. іміграцыйны, .

імідж, , м. (кніжн.).

Мэтанакіравана сфарміраваны вобраз (якой-н. асобы, з’явы, прадмета), які вылучае пэўныя важнейшыя характарыстыкі і аказвае эмацыянальна-псіхалагічнае ўздзеянне на каго-н.

імітаваць, ; незак.

Падрабляць па-майстэрску, з дакладнасцю ўзнаўляць.

  • І. галасы жывёл.

|| наз. імітацыя, і імітаванне, .

імітатар, , м.

Чалавек, які імітуе каго-, што-н.

  • І. гукаў птушак.

|| прым. імітатарскі, .

імітацыя, , ж.

  1. гл. імітаваць.

  2. Падробка чаго-н. пад што-н.

    • І. сцяны пад мармур.
  3. Паўтарэнне музычнага матыву ў другім голасе на які-н. інтэрвал вышэй або ніжэй (спец.).

|| прым. імітацыйны, .

імклівы, .

  1. Вельмі хуткі, быстры ў руху, у развіцці.

    • І. бег.
    • І. час (перан. пра хуткасць развіцця).
  2. Які выражае парыў, імкненне да чаго-н.; палкі, гарачы.

    • Імклівая прамова.

|| наз. імклівасць, .

імкненне, , н.

  1. гл. імкнуцца.

  2. Настойлівая цяга, рашучая мэтанакіраванасць да чаго-н.

    • І. да запаветнай мэты.
    • І. да перамогі.

імкнуцца, ; незак.

  1. Настойліва дамагацца чаго-н., старацца дасягнуць чаго-н.

    • І. да свабоды.
    • І. да міру
  2. Хутка рухацца, накіроўвацца куды-н.

    • Усёй душой і. да сябра (перан. адчуваць цягу да каго-, чаго-н.).

|| наз. імкненне, .

імпазантны, (кніжн.).

Здольны рабіць добрае ўражанне.

  • І. выгляд.
  • Імпазантная фігура.

|| наз. імпазантнасць, .

імпанаваць, ; незак. (кніжн.).

Выклікаць павагу, давер, рабіць добрае ўражанне; падабацца.

  • І. сваім слухачам.