Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ідэальны, .

  1. Які адпавядае ідэалу, узвышаны.

    • Ідэальныя ўзаемаадносіны.
  2. Вельмі добры, дасканалы.

    • Ідэальная сям’я.
    • Ідэальная цішыня.

|| наз. ідэальнасць, .

ідэйны, .

  1. Ідэалагічны, звязаны з пэўнымі ідэямі, ідэалогіяй.

    • Ідэйная пазіцыя.
  2. Які выражае перадавую ідэю, адданы ёй.

    • І. пісьменнік.
    • Ідэйнае мастацтва.

|| наз. ідэйнасць, .

ідэнтыфікаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Устанавіць (-наўліваць) супадзенне, ідэнтычнасць.

|| наз. ідэнтыфікацыя, .

|| прым. ідэнтыфікацыйны, .

ідэнтычны, .

Такі самы, аднолькавы, раўназначны.

|| наз. ідэнтычнасць, .

ідэолаг, , м.

Прыхільнік, абаронца ідэалогіі якога-н. грамадскага класа, грамадска-палітычнага ладу, напрамку.

ідэя, , ж.

  1. Паняцце, уяўленне, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у свядомасці чалавека і выражае яго адносіны да навакольнага свету.

    • Патрыятычныя ідэі.
  2. Асноўная, галоўная думка твора, якая вызначае яго змест.

    • І. рамана.
  3. Думка, задума, план.

    • Падаць ідэю.
  4. чаго. Мысленны вобраз чаго-н., паняцце аб чым-н. (кніжн.).

    • І. дабра і справядлівасці.

|| памянш. ідэйка, .