ідэя, , ж.

  1. Паняцце, уяўленне, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у свядомасці чалавека і выражае яго адносіны да навакольнага свету.

    • Патрыятычныя ідэі.
  2. Асноўная, галоўная думка твора, якая вызначае яго змест.

    • І. рамана.
  3. Думка, задума, план.

    • Падаць ідэю.
  4. чаго. Мысленны вобраз чаго-н., паняцце аб чым-н. (кніжн.).

    • І. дабра і справядлівасці.

|| памянш. ідэйка, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)