Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эстакада, , ж.

  1. Збудаванне ў выглядзе моста для падняцця шляхоў зносін над паверхняй зямлі, над вадой у месцы іх перасячэння, якое дазваляе праезд або праход пад ім, а таксама збудаванне ўвогуле для падняцця дарогі на некаторую вышыню.

  2. Падводная загарода з паляў (спец.).

|| прым. эстакадны, .

  • Э. праезд.

эстамп, , м.

Карціна — адбітак якога-н. відарыса, здымак з гравюры.

|| прым. эстампны, .

эстафета, , ж.

  1. Пошта, адпраўленая конным пасланцом (уст.).

    • Адправіць эстафетай.
  2. Спаборніцтва спартыўных каманд на скорасць (па бегу, плаванню і пад.), у якім адзін удзельнік на вызначаным участку змяняецца другім, перадаючы яму ўмоўны прадмет.

  3. Прадмет (палачка, пакет і пад.), які перадаецца на такім спаборніцтве.

    • Лыжная э.

|| прым. эстафетны, .

эстонцы, , м.

Народ угра-фінскай моўнай трупы, які складае асноўнае насельніцтва Эстоніі.

|| ж. эстонка, .

|| прым. эстонскі, .

эстрада, , ж.

  1. Падмосткі для канцэртных выступленняў артыстаў.

    • Выйсці на эстраду.
  2. Музычнае ці драматычнае мастацтва — выкананне невялікіх твораў на сцэне, эстрадзе.

    • Музыка для эстрады.

|| прым. эстрадны, .

эстраднік, , м. (разм.).

Артыст эстрады (у 2 знач.).

|| ж. эстрадніца, .

эстэт, , м.

  1. Прыхільнік эстэтызму (у 1 знач.).

  2. Паклоннік усяго прыгожага.

|| ж. эстэтка, .

|| прым. эстэцкі, .

эстэтызм, , м.

  1. У мастацтве: празмернае захапленне знешнімі эфектнымі формамі на шкоду ідэйнаму зместу твора.

  2. Схільнасць да прыгожага, да эстэтычных форм.

    • Вытанчаны э.

эстэтык, , м.

Спецыяліст па эстэтыцы.

эстэтыка, , ж.

  1. Філасофскае вучэнне пра сутнасць і формы прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і ў жыцці, пра мастацтва як асобы від грамадскай ідэалогіі.

    • Курс эстэтыкі.
  2. Сістэма чыіх-н. поглядаў на мастацтва.

    • Э. М. Чарнышэўскага.
  3. Прыгажосць, мастацкасць у афармленні, арганізацыі чаго-н.

    • Э. сталіцы.

|| прым. эстэтычны, .

  • Эстэтычныя тэорыі.