Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цеплата, , ж.

  1. гл. цёплы.

  2. Форма руху матэрыі — беспарадачны рух часціц цела; энергетычная характарыстыка цеплаабмену, што вызначаецца колькасцю энергіі, якую атрымлівае награваемае цела.

    • Адзінка цеплаты.
  3. Тое, што і цеплыня (разм.).

цеплатворнасць, , ж.

  1. Здольнасць утвараць цяпло.

  2. Колькасць цяпла ў калорыях, якую выдзяляе 1 кг якога-н. рэчыва пры поўным згаранні (спец.).

|| прым. цеплатворны, .

цеплатраса, , ж.

Лінія, шлях цеплаправода.

цеплатэхнік, , м.

Спецыяліст па цеплатэхніцы.

цеплатэхніка, , ж.

Раздзел навукі і тэхнікі, які займаецца атрыманнем і выкарыстаннем цеплавой энергіі.

|| прым. цеплатэхнічны, .

цеплаўстойлівасць, , ж. (спец.).

Здольнасць цела вытрымліваць высокую тэмпературу або значную рознасць тэмператур, не трацячы сваіх якасцей.

  • Ц. металу.

|| прым. цеплаўстойлівы, .

цеплафікаваць, ; зак. і незак.

Забяспечыць (-печваць) цеплынёй (дамы, прадпрыемствы).

|| прым. цеплафікацыйны, .

цеплафікацыя, , ж.

Цэнтралізаванае забеспячэнне жылых дамоў, прадпрыемстваў цяплом, атрыманым ад камбінаванай выпрацоўкі электраэнергіі і цеплыні на цеплаэлектрацэнтралі.

|| прым. цеплафікацыйны, .

цеплаход, , м.

Судна з рухавіком унутранага згарання.

|| прым. цеплаходны, .

цеплацэнтраль, , ж. (разм.).

Тое, што і цеплаэлектрацэнтраль.