Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цвікарня, , ж.

Майстэрня па вырабу цвікоў.

цвілы, .

  1. Пакрыты цвіллю.

    • Ц. хлеб.
  2. Які патыхае цвіллю.

    • Ц. пах.

цвіль, , ж.

  1. Плесневы налёт на чым-н., які ўзнікае ад сырасці, гніення і пад.; (на вадкасці) бросня.

  2. перан. Аб чым-н. застойным, шкодным.

    • Адолець адвечную ц.

|| прым. цвільны, .

  • Ц. грыбок.

цвінтар, , м.

Царкоўны двор, агароджанае месца вакол царквы, дзе выконвалі розныя царкоўныя абрады і хавалі некаторых служыцеляў царквы.

  • На цвінтары раслі векавыя ліпы.

|| прым. цвінтарны, .

цвінтарэй, , м.

Травяністая лекавая расліна сямейства гарычкавых з ярка-ружовымі кветкамі.

|| прым. цвінтарэевы, .

цвісці, ; незак.

  1. Пакрывацца кветкамі, раскрывацца, распускацца (пра кветкі).

    • Цвітуць вішні.
    • Цвітуць астры.
  2. перан. Знаходзіцца ў стане фізічнага росквіту, быць здаровым, прыгожым.

    • Дзяўчына цвіце.
  3. перан. Паспяхова развівацца, квітнець.

    • Цвіці, краіна наша!
  4. Пакрывацца цвіллю.

    • Стаячая вада цвіце.
    • Хлеб цвіце.

|| наз. цвіценне, .

цвыркаць, ; незак.

  1. Утвараць рэзкія адрывістыя гукі (пра некаторых птушак і насякомых).

  2. Утвараць гукі, падобныя на цвырканне птушак.

|| аднакр. цвыркнуць, .

|| наз. цвырканне, .

цвыркун, , м.

Насякомае атрада прастакрылых, якое трэннем крылаў утварае строкат.

  • У сенцах аж заходзіўся ц.

|| прым. цвыркуновы, .

цвэгаць, ; незак. (разм.).

Ледзь дыхаць.

  • Жонка памерла, і ён ледзь цвэгае.

цвяліцца, ; незак. (разм.).

Дражніцца, жартаваць.