Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цвёрда...

Першая частка слоў са знач.:

  • 1) цвёрды (у 2 знач.), з цвёрдым (у 2 знач.), напр. цвёрдаліставы, цвёрдалускаватыя, цвёрданасенны, цвёрдападнябенны;
  • 2) цвёрды (у 4 знач.), напр. цвёрдафіксаваны;
  • 3) з тупым (у 3 і 4 знач.). напр. цвёрдагаловы.

цвёрдакаменны, .

  1. Вельмі цвёрды.

    • Цвёрдакаменная парода.
  2. перан. Непахісны, стойкі.

    • Ц. характар.

цвёрданасенны, .

Пра насенне злакавых раслін: які мае цвёрдую абалонку, не прапускае паветра і доўга набухае ў вадзе.

цвёрдападнябенны, .

Тое, што і сярэднеязычны.

цвёрдахарактарны, .

Стойкі, непахісны ў сваіх дзеяннях, учынках.

цвёрды, .

  1. Які складаецца са шчыльна прылеглых частак, не мяккі, стабільны па форме пры нармальных умовах, у адрозненне ад вадкага і газападобнага.

    • Цвёрдае паліва.
    • Цвёрдае рэчыва.
  2. Які з цяжкасцю паддаецца сцісканню, згінанню, рэзанню і пад.

    • Цвёрдая драўніна.
    • Цвёрдая зямля.
  3. перан. Устойлівы, непахісны.

    • Ц. намер.
    • Цвёрдае рашэнне.
  4. Трывалы, стабільны.

    • Цвёрдыя цэны.
    • Цвёрдая зарплата.
  5. Добра засвоены, трывалы, грунтоўны.

    • Цвёрдае веданне прадмета.

  • Цвёрдыя зычныя — зычныя гукі, якія вымаўляюцца без набліжэння сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення.

  • Цвёрды знак — назва літары «ь» у рускай азбуцы.

|| наз. цвёрдасць, .