Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хустачка, ✂.

  1. гл. хустка.

  2. Невялікі кавалачак тканіны квадратнай формы для выцірання носа, твару.

хустка, ✂, ж.

Кавалак тканіны ці вялікага палатна, звычайна квадратнай формы, які завязваюць на галаву, шыю, ці накідваюць на плечы.

  • Пуховыя х.
  • Завязаць хустку.

|| памянш. хустачка, ✂.

|| прым. хустачны, ✂.

  • Хустачная тканіна.

хусціна, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і хустка.

|| памянш. хусцінка, ✂.

хутар, ✂, м.

Адасоблены сялянскі зямельны ўчастак разам з сядзібай уладальніка.

  • Жыць на хутары.

|| памянш. хутарок, ✂.

|| прым. хутарскі, ✂.

хутаранец, ✂, м. (разм.).

Тое, што і хутаранін.

хутаранін, ✂, м.

Жыхар або ўладальнік хутара.

|| ж. хутаранка, ✂.

|| прым. хутаранскі, ✂.

хутаць, ✂; незак.

Старанна закручваць, загортваць у што-н., добра ўкрываць.

  • Х. дзіця ў коўдрачку.

|| зак. захутаць, ✂.

|| звар. хутацца, ✂.

|| зак. захутацца, ✂.

|| наз. хутанне, ✂.

хутка...

Першая частка складаных слоў у знач. хуткі, напр. хуткабежны, хуткакрылы, хуткацечны.

хуткасць, ✂, ж.

  1. гл. хуткі.

  2. Ступень скорасці руху каго-, чаго-н. або распаўсюджання чаго-н.

    • Х. гуку.
  3. Ступень скорасці, з якой адбываецца якое-н. дзеянне, працэс.

    • Поле ачышчалася ад снегу з небывалай хуткасцю.
  4. Ступень скорасці дастаўкі грузаў.

    • Адправіць груз малой хуткасцю.
  5. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын, звязаная з парадкам узаемадзеяння дэталей каробкі скорасцей.

    • Ехаць на трэцяй хуткасці.
  6. У механіцы: адносіны пройдзенага целам шляху да часу, за які гэты шлях праходзіцца (спец.).

|| прым. хуткасны, ✂.

хуткацечны, ✂.

Які хутка цячэ або хутка праходзіць, мінае.

  • Хуткацечная рака.
  • Хуткацечнае жыццё (перан.).

|| наз. хуткацечнасць, ✂.