Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хуліган, ✂, м. (пагард.).

Той, хто груба парушае грамадскі парадак, займаецца хуліганствам.

|| ж. хуліганка, ✂.

|| прым. хуліганскі, ✂.

хуліганісты, ✂ (разм.).

  1. Схільны да хуліганства.

    • Х. хлопец.
  2. Такі, як у хулігана.

    • Хуліганістыя манеры.

хуліганіць, ✂; незак.

Груба парушаць грамадскі парадак, займацца хуліганствам.

|| зак. нахуліганіць, ✂.

хуліганнё, ✂, н., зб. (разм.).

Хуліганы.

  • Сабралася адно х.

хуліганства, ✂, н.

Грубае парушэнне правіл грамадскага парадку; паводзіны, у якіх заключаецца непавага да грамадства, да чалавека.

  • Пакараць за х.