Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трывуголка, ✂, ж.

Даўней: трохвугольная форменная шапка.

трыганаметрыя, ✂, ж.

Раздзел геаметрыі, які вывучае суадносіны паміж старанамі і вугламі трохвугольніка.

|| прым. трыганаметрычны, ✂.

трыгубіца, ✂, ж.

  1. Від рыбалоўнай снасці.

  2. Заечая губа (разм.).

трыдзевяты, ✂.

У казках: вельмі далёкі (у старым лічэнні дваццаць сёмы).

  • У трыдзевятым царстве.

трыдзевяць:

  • за трыдзевяць зямель (разм.) — у казках: у вельмі далёкай краіне, вельмі далёка.

трыдзесяты, ✂.

У казках: вельмі далёкі (у старым лічэнні трыццаты).

  • У трыдзесятым царстве.

трыер, ✂, м.

Машына для ачысткі і сарціроўкі насення.

|| наз. трыерны, ✂.

трыёд, ✂, м.

Электронная лямпа з трыма электродамі.

трызна, ✂, ж.

  1. У старажытных славян: заключная частка пахавальнага абраду, якая суправаджалася ваеннымі гульнямі, спаборніцтвамі, а таксама вячэрай па нябожчыку.

  2. Пахавальны і памінальны абрад, а таксама (уст.) памінкі па нябожчыку.

трызніцца, ✂; незак.

Здавацца, уяўляцца; вярзціся.

  • Гэта яму трызніцца.

|| зак. прытрызніцца, ✂.